Васьковіч — у магілёўскай турме № 4

Васьковіч — у магілёўскай турме № 4

Актывіст Маладога Фронту Яўген Васьковіч знаходзіцца ў магілёўскай папраўчай калёніі “Турма № 4”. Пра гэта паведаміла яго маці Рушаньня Іванаўна. Яна з адміністрацыі турмы атрымала адмысловы ліст з такім паведамленьнем.

На тэрыторыі турмы № 4 знаходзіцца гэтак званая “крытка”. У ёй утрымліваюцца асуджаныя, якія зьдзейсьнілі ў калёніі нейкія злачынствы альбо абвінавачаныя ў дэзарганізацыі рэжыму ў калёніях.

Раней Яўген Васьковіч адбываў пакараньне ў Магілёўскай папраўчай калёніі № 15. Там яго ня раз зьмяшчалі ў штрафны ізалятар за парушэньне рэжыму. Ён адмаўляўся выконваць загады адміністрацыі турмы.

Яўгена Васьковіча і двух прыхільнікаў ідэяў анархізму Арцёма Пракапенку і Паўла Сырамалотава асудзілі на сем гадоў пазбаўленьня волі за напад на будынак бабруйскага КДБ у кастрычніку 2010 году. У ноч з 16 на 17 кастрычніка 2010 году хлопцы кінулі ў будынак КДБ дзьве бутэлькі з “кактэйлем Молатава”.

Васьковіч прызнаў факт нападу, але не пакаяўся. Пракапенка і Сырамалотаў віну прызналі і раскаяліся.

Бабруйскі суд прызнаў іх вінаватымі ў злосным хуліганстве і ў наўмысным нанясеньні шкоды ў асабліва буйных памерах.

http://www.svaboda.org

 

Падзяліцца:

Каментары