Малады Фронт гэта
ФОТА
АРХІЎ
ГУМАР
ВЫДАНЬНІ МАЛАДОГА ФРОНТУ
ЛЮСТЭРКІ САЙТУ

Лічыльнікі

Каталог TUT.BY
Rating All.BY

На галоўную
ВЕРЫМ! МОЖАМ! ПЕРАМОЖАМ!

Барыс Гарэцкі: "19 трэба перамагаць! На гэтых прэзыдэнцкіх выбарах дэмакратычныя сілы проста ня маюць права прайграваць, шляхоў назад няма.

19 сакавіка кожны чалавек мусіць адкласьці усе справы й выйсьці на Кастрычніцкую плошчу а 20.00, каб абараніць сапраўдныя вынікі выбараў. Мы верам, можам і абавязкова пераможам!"


Настасься Палажанка: "Мы верым у нашую перамогу! Мы ўпэўнены - за намі праўда! Ужо 12 год мы жывем пры лукашэнкаўскім рэжыме і яшчэ 5 гадоў будуць зьнішчалбнымі для краіны! Мы зробім усе магчымае дзеля свабоды й справядлівасьці!"

Зьміцер Хведарук: "Зараз моладзь верыць у гэтыю перамогу як ніколі, бо 2006 год - вырашальны. Дыктатура дасягнула крытычнага тэрміну й цяпер абрынецца з вялікім грукатам"

Антаніна Вежнявец: "19 сакавіка наш дзень! Мы верым і ведаем - перамога за намі!"

Павал Давідовіч: "Прыйшоў той час, калі праз усе выпрабаваньні мы павінны ўзьняць над Беларусьсю бел-чырвона-белы сьцяг перамогі. Я ўпэўнены, што гэта адбудзіцца менавіта 19 сакавіка."

Тацьцяна Анікеенка: "Беларуская моладзь больш не хоча жыць у суцэльным калгасе. Маладыя людзі стаміліся ад ціску й страху. Таму цяпер трэба браць лёс краіны ў свае рукі."

[15 сакавіка 2006]
Прэс-служба Маладога фронту