Рыцар, драматург і кінасцэнарыст выступіў у абарону Дашкевіча

Рыцар, драматург і кінасцэнарыст выступіў у абарону Дашкевіча

Том Стоппард — вядомы брытанскі драматург, кінасцэнарыст, рэжысёр ды крытык падтрымаў лідэра “Маладога Фронту” Зьміцера Дашкевіча.

Стопард (сапраўднае імя Томаш Штраўсьлер) нарадзіўся ў чэскім Зьліне.

Каб пазьбегнуць перасьледу нацыстаў, 15 траўня 1939 году сям’я зьяджае  ў Сынгапур. А ў 1941 годзе, ратуючыся ад ўварваньня Японіі ў Сынгапур, сям’я пераяжджае ў Індыю. Бацька Тома затрымаўся ў Сынгапуры і быў забіты японцамі.

У Індыі Стопард атрымлівае адукацыю. Яго маці бярэ шлюб з маёрам брытанскай арміі Кэнэтам Стопардам, праз што Том атрымлівае прозьвішча Стопард. У 1946 годзе сям’я пераяжджае ў Вялікабрытанію.
У 17 год Стопард кідае школу і пачынае працаваць журналістам. У 1960 годзе ён сканчае сваю першую п’есу «Шпацыр па вадзе» (A Walk on the Water), якая пазьней выдавалася пад назвай «Уваходзіць вольны чалавек» (Enter a Free Man).

У 1977 годзе Стопард зацікавіўся праблемамі парушэньняў правоў чалавека ў краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы і СССР. У лютым 1977 году ён наведвае СССР у складзе дэлегацыі «Міжнароднай амністыі». У чэрвені таго ж году Стопард сустракаецца ў Чэхаславаччыне з Вацлавам Гаўлам. У жніўні 2005 году Стопард наведвае Менск, дзе праводзіць сэмінар па драматургіі, ды дасьледуе праблемы парушэньняў правоў чалавека і палітычную сытуацыю ў Беларусі.

  • У 1997 годзе атрымаў рыцарскае званьне.
  • У 1998 годзе атрымлаў «Оскар» ад Амэрыканскай кінаакадэміі за сцэнар да фільму «Закаханы Шэксьпір» (Shakespeare In Love).
  • У 2012 годдзе выступае ў абарону беларускага палітычнага вязьня Дашкевіча Дзьмітрыя.

Больш з працамі сп. Сэра Тома можна азнаёміцца ТУТ

Падзяліцца:

Каментары