Вялікабрытанія: у выпадку легалізацыі аднаполых саюзаў святары могуць мець праблемы з законам

Вялікабрытанія: у выпадку легалізацыі аднаполых саюзаў святары могуць мець праблемы з законам

Змена дэфініцыі сужэнства ў Вялікабрытаніі будзе азначаць тое, што настаўнікам, якія адмовяцца праводзіць лекцыі ў духу гомасексуальнай прапаганды, будзе пагражаць звальненне з працы. На гэта ўказаў брытанскі эксперт па справах абароны правоў чалавека каралеўскі адвакат у Matrix Chambers Эйдэн О’Нэйл.

На думку юрыста, рашэнне аб змене юрыдычнай фармуліроўкі сужэнства будзе мець свае наступствы ў працах школ, бальніц і публічных месцаў.Каралеўскі адвакат О’Нэйл сцвярджае, што гэта адаб’ецца і на Касцёле. Святары, якія адмовяць аднаполым парам удзяліць сакрамэнт сужэнства, будуць выкліканы ў суд.

У гэтым годзе брытанскі ўрад распачаў сацыяльныя абмеркаванні па пытанню легалізацыі аднаполых саюзаў. Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран ужо паінфармаваў, што хоча прыняць дадзены закон да 2015 года. У сваю чаргу Прымас Шатландыі кардынал Кейт О’Браен назваў гэта «псеўдаабмеркаваннямі», бо ў дыскусіі цалкам не бярэцца пад увагу голас католікаў.

Сваё катэгарычнае супраць адносна легалізацыі аднаполых саюзаў ужо выказалі Каталіцкі Касцёл краіны, Англіканская Царква і шматлікія хрысціянскія арганізацыі. Перасцярогу адносна прыняцця дадзенага закона выказаў таксама галоўны рабін Вялікабрытаніі Джонатан Сакс.

Паводле catholic.by

Падзяліцца:

Каментары