Вяртанне да выбараў’94. Кароткія гісторыі кандыдатаў

Вяртанне да выбараў’94. Кароткія гісторыі кандыдатаў

Надыйшоў час і нам уваліць па мэйнстрыму: 10 ліпеня мінула 20 год з другога тура першых прэзыдэнцкіх выбараў у незалежнай Беларусі. Шмат хто сыходзіцца ў меркаванні, што тыя выбары былі адзінымі адносна свабоднымі, і на сённяшні дзень бачацца як адной з вызначальных падзеяў* у найноўшай гісторыі нашай краіны — Беларусь абірала лідара на 5 год, а атрымала растаптаную Канстытуцыю, страту Незалежнасці і аўтарытарызм без тэрміну сканчэння. Можна доўга разважаць пра саветызаванае грамадства, манапалізацыю СМІ, адмінрэсурс тагачаснага ўрада і хітрыя планы крывавай гэбні з Лубянкі, але прайграныя баі ад гэтага прайгранымі быць не перастануць. У тыя часы краіну ўратаваць мог не толькі снайпер. Усё як у адным вядомым фільме: «Краіна атрымала таго лідара, якога заслугоўвала, але не таго, які краіне быў патрэбны».

Таму такое да вас, Пакаленне Незалежнасці, пытанне: калі б вы маглі скарыстацца машынай часу і апынуліся спякотным летам 1994 года на выбарчым ўчастку і ў вас была магчымасць прагаласаваць з вашым сённяшнім досведам, то за каго б вы аддалі свой голас?

Фотаздымкі кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта і сціслае апісанне прыкладаюцца(мы ж не зверы якія, каб гвалтоўна прымушаць вас гуглам скарыстацца — вы ж не будзеце, мы ведаем)

* — не прыніжаем ролю такіх вырашальных датаў як 27 ліпеня 1990 года і 25 жніўня 1991 года, але аб’ектыўна вынікі выбараў перадвызначылі далейшае рэчышча “развіцця” беларускай дзяржавы на шмат гадоў наперад.

 

Зянон ПазьнякЗянон Пазьняк — лідар Беларускага Народнага Фронта, уяўляў сабою хэдлайнера дэмакратычных пераўтварэнняў. Галоўнай тэзай праграмы было нацыянальнае Адраджэнне і адбудова дэмакратычнай беларускай нацыянальнай дзяржавы. Пацан ішоў да поспеху, не фартанула.

 

Аляксандр ДубкоАляксандр Дубко — старшыня саюзу аграрнікаў, кананічны “крэпкі хазяйствяннік”, мямля, няша 80 лэвэлу. Нават усемагутны гугл амаль не памятае хто гэта такі. Выбарцам памятны хіба пекным лозунгам «Голосуйте за Дубко — будет хлеб і молоко».

 

 

Вячаслаў КебічВячаслаў Кебіч (на інтымным фота ён зверху) — флагман старой савецкай наменклатуры, ўзначальваў кабінет міністраў, адзін з апошніх віртуозаў брэжняўскага пацалунку. Люта хацеў інтэгравацца з Расеяй, выказваўся за ўвядзенне расейскага рубля. Быў затролены Лукашэнкам на дэбатах.

 

Аляксандр ЛукашэнкаАляксандр Лукашэнка — борат мясцовага разліву, барацьбіт з карупцыяй па чужым дакладам. Выглядаў як бэта-версія Навальнага 90-ых, абяцаў пакараць усіх жулікаў, але (сюрпрыз!) з’яднаў іх вакол сябе. Кляўся аднавіць СССР. Неверагодна, але такі перамог.

 

 

Станіслаў ШушкевічСтаніслаў Шушкевіч — дэмакратычная савецкая наменклатура, старшыня ВС 12 ск., да апошняга супрацівіўся абвяшчэнню Незалежнасці. Выбарчая праграма з набору цьмяных доўгатэрміновых ліберальных рэформаў, сам быў сацыял-дэмакратам. Па лягендзе, на тых выбарах, нажаль, усё вырашыла скрыня нібыта скрадзеных цвікоў.

 

Васіль НовікаўВасіль Новікаў — прадстаўнік “абноўленных” камуністаў з ПКБ (КПСС-КПБ была забаронена на Беларусі пасля ГКЧП). Хацеў запіліць свой камунізм з бяскласавым грамадствам і бюстамі Леніна на асобна ўзятай тэрыторыі (так яны сціпла называюць вялікую для нас краіну Беларусь). Фэйл.


 

 



 

Падзяліцца:

Каментары