Відэазварот Рамана Пратасевіча. Выбары ў Моладзевую палату

Відэазварот Рамана Пратасевіча. Выбары ў Моладзевую палату

Прадстаўляем вашай увазе відэазварот Рамана Пратасевіча, каторы ўдзельнічае ў выбарах у Моладзевую палату пры Менскім гарадзкім Савеце дэпутатаў.

Маладафронтавец Раман Пратасевіч падаў заяўку на удзел у праймэрыз — першым этапе выбараў у Моладзевую палату. Юнак жадае, такім чынам, атрымаць яшчэ адзін спосаб легальнага палітычнага камунікаваньня з грамадзтвам. данесьці сваю пазыцыю да мэтавай аўдыторыі МФ.

Малады Фронт не разьлічвае асабліва на вынікі галасаваньня, бо лічыць Палатку моладзевую пры менскім гарсавеце бутафорнай — чаго варты хаця б той факт, што выбары ў яе манапольна, без удзелу іншых моладзевых арганізацыяў, праводзіць Менскі БРСМ.

Тым ня менш, Малады Фронт імкнецца такім чынам яшчэ раз узьняць пытаньне неэфэктыўнасьці моладзевай палітыкі, паназіраць за працэсам ды паўдзелльнічаць у сустрэчах з школьнікамі.

Выбары ў Моладзевую палату 3-га скліканьня праходзяць у два этапы. Першы этап адбываецца ў выглядзе Моладзевых праймэрыз. Кожны ахвочы можа падаць сваю заяўку для удзела. З 5 па 9 сьнежня шляхам галасаваньня будуць вызначаны тры пераможцы ў кожнай выбарчай акрузе. На другім этапе гэтыя пераможцы атрымаюць магчымасьць правесьці агітацыю сярод школьнікаў сваёй акругі. Другі этап завяршаецца 24 сьнежня — адзіным днём галасаваньня, калі вучні 9-11 клясаў вызначаць 57 чальцоў Моладзевай палаты пра Мінгарсавеце.

Падзяліцца:

Каментары