Вечарына памяці Міхася Ткачова

Вечарына памяці Міхася Ткачова

У пятніцу, 2 лістапада, на сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (вул. Румянцава, 13) адбудзецца вечарына памяці выдатнага беларускага гісторыка і археолага, першага старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады доктара гістарычных навук прафесара Міхася Ткачова.

Пачнецца вечарына а 18-й гадзіне.

Уваход вольны.

Даведка ад be.wikipedia.org:

Міхаіл Аляксандравіч ТКАЧОЎ (1942—1992) — беларускі археолаг, гісторык. Доктар гістарычных навук (1987), прафесар (1989).

Скончыў БДУ. Працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце, выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя». Ініцыятар стварэння энцыклапедыі «Археалогія і нумізматыка Беларусі», «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі». Напісаў каля 200 навуковых працаў.

Першым у беларускай гістарыяграфіі прасачыў генезіс, эвалюцыю і этапы развіцця замкаў і абарончых сістэмаў населеных пунктаў, а таксама арганізацыю абароны беларускіх гарадоў.

Сярод найбольш вядомых паплечнікаў і вучняў Міхася Ткачова, шмат асобаў, якія вызначаюць разьвіцьцё гістарычнай і археалягічнай навукі ў Беларусі: Алег Трусаў, Лявон Калядзінскі, Тацяна Бубенька, Алесь Краўцэвіч, Ігар Чарняўскі, Генадзь Сагановіч, Андрэй Мяцельскі, Генадзь Семянчук, Уладзімер Канановіч і іншыя.

Прыкладна за год да сьмерці ў адным інтэрвію ён сказаў: «Нягледзячы на ніякія адкаты, працягваю верыць у наш народ. Што б зь ім не вытваралі, ён застанецца самім сабой: добрым, працавітым, незлабівым і вельмі адважным, рашучым у крытычныя моманты гісторыі, калі на карту ставіцца лёс яго жыцьця…»

Падзяліцца:

Каментары