Верш салідарнасці: Змітру Дашкевічу да 31-га дня народзінаў

Верш салідарнасці: Змітру Дашкевічу да 31-га дня народзінаў
і ўсім палітзняволеным, якіх у нас няма

Усевалад Сцебурака

Калі нават засыпаць мядзьведзямі

Усю Беларусь – да дахаў,

Ці лягчэй стане тым,

Хто адседзелі?

Хто адседзеўся –

Унікнуць жахаў?

***

Калі ўсе сацыяльныя сеткі

Закіпяць у супраціўным настроі,

Там шпацыр застнецца гэткі ж –

З канваірам у казённым строі.

***

Калі будзе натоўп гуляцца

У рэвалюцыю пляскатую –

Той, хто там, –

Не пабачыць розніцы

Паміж блазанамі і катамі…

***

Я палю. Я маўчу. Я думаю.

Што такога ў ва мне не стае?

Аднагодкі мы з ім –

У тры дні розніцы,

Але ён свабаднейшы ў турме…

Наша Ніва

Падзяліцца:

Каментары