Vinsent пра холад у горадзе сонца (відэа)

Vinsent пра холад у горадзе сонца (відэа)

Вы замярзалі ў горадзе? Калі холад адольвае усю існасьць, нягледзячы на сонца ў небе. І справа далёка не ў тэмпературы надвор’я ці раптоўным дажджы, і нават не ў халодным позірку дыктатуры.

Вельмі часта справа ў стасунках і пачуцьцях, ад якіх халодна робіцца на душы. За холадам ідзе адзінота, а навакольныя падзеі падаюцца фальшывым маскарадам. Пра гэта сьпявае ў новым кліпе беларускамоўны рэпэр Vinsent.

Кліп пра сярэднястатыстычнага маладзёна, які вагаецца, разьбіраеца, што яму патрэбна, а што не. Ён шукае, каштуе, памыляецца. Песьня “Ні кроку назад” стала саўндрэкам да фільма “Вышэй за неба”. Падчас працы над стужкаю аўтары фільма прапанавалі Vinsent’у, які грае адну з роляў у карціне, зьняць кліп.

Кожны радок песні суправаджаецца кадрам асэнсаванна падабранным. У радках песьні любы малады чалавек можа адшукаць сябе, пачуць той выраз, які будзе характарызаваць яго “сёньняшні” стан.

Кліп да фільму стаў добрым рэклямным ходам для прэзэнтацыі, бо пасеяная інтрыга расьце з кожным днём. Рэжэсэр падкінуў агульную тэму, але як жа будуць разгортвацца падзеі? Шматзначныя кадры з фільму не даюць агульнай карцінкі…

Падзяліцца:

Каментары