Віншуем Уладзімера Яроменка з вызваленьнем!

Віншуем Уладзімера Яроменка з вызваленьнем!

Шчыра віншуем нашага даражэнькага сябра і паплечніка Уладзя Яроменка з сапраўды цудоўнай нечаканай падзеяй — вызваленнем з калёніі! Даражэнькі Уладзь, цяжка перадаць словамі нашу радасць з нагоды твайго вызвалення! Дзякуем Госпаду за такі цудоўны падарунак! Увесь гэты час, які ты быў за кратамі, мы моцна сумавалі і малілі Усемагутнага, каб вызваліў нашых невінаватых паплечнікаў, якія пакутуюць за ягоную справу на Беларусі! Нашы малітвы былі пачутыя! Мы надзвычай рады, што ты апынуўся ў ліку першых вызваленых! Твая маладафронтаўская сям’я з нецярпеннем чакае сустрэчы, каб павіншаваць цябе з гэтай светлай падзеяй, задушыць у абдымках, і паціснуць руку сапраўднаму герою Беларусі!

Усе ахвочыя — далучайцеся да віншаваньняў у камэнтарох!

Падзяліцца:

Каментары

  1. Андрусь Цянюта (Aug 13, 2011:22:31)Адказаць

    Z vyzvalenniam ciabe brat!!!

  2. Сяржук Саладухін (Aug 13, 2011:22:33)Адказаць

    Віншую з вызваленнем !!!

  3. Masha (Aug 13, 2011:22:36)Адказаць

    Даражэнькі Уладзь, віншую цябе з гэтай неверагодна радасная падзеяй! Не магу дачакацца сустрэчы, дзе мы заабдымаем цябе да полусьмерці!))

  4. Антось (Aug 13, 2011:22:37)Адказаць

    Уладзь!!! Ура, цябе ўсё ж такі выпусцілі!!! Віншую!!!

  5. Рыгор (Aug 13, 2011:22:40)Адказаць

    Вітаем, дзядзька, на волі!
    Мае віншаваньні

  6. Ініцыятыва "Нельга забыць" (Aug 13, 2011:23:13)Адказаць

    Уладзь, мы кожны дзень каля Чырвонага касцела маліліся і молімся за вызваленне палітвязняў. Распачынаецца малітва словамі мальбы Алеся Кіркевіча”Уратуй нас Божа, бо ты можаш!”. Усе твае вершы, Уладзь, мы зачытвалі у час малітвы, вельмі за цябе хваляваліся і марылі аб тым, як ты зноў з намі заспяваеш пад гітару, як спяваў ля касцела Святога Язепа. Уладзь, мы чакаем цябе і тваіх сяброў ля Чырвонага касцела штодня а 20-00 на супольную малітву за тых, хто зараз застаўся ў няволі, за Беларусь!
    Верым! Можам! Пераможам!

  7. Таня (Aug 14, 2011:08:04)Адказаць

    Віншую-віншую-віншую!!!!

  8. Юльян (Aug 14, 2011:12:15)Адказаць

    Брацішка!!! Віншую!
    Бязьмерна рады, што ты замест ліста пасьля этапаваньня ўзяў ды сам на волю выйшаў! Тэлефануй, адразу, як зможаш кллск!

    ЗЫ усё, як ты пісаў па вызваленьні: клубняк ды азначалава 🙂

  9. }I{@/_6@9IH@ (Aug 14, 2011:13:33)Адказаць

    Шчыра віншую з вызваленнем!

  10. abaronca (Aug 15, 2011:09:33)Адказаць

    Рада, вельмі рада : )
    Чакаю н6а сувязь!
    Уладзь, мы ссумаваліся : )
    Пабудзеш у бацькоў, ай-да, да сяброў )

  11. frontavec (Aug 16, 2011:01:28)Адказаць

    Жыве Яроменак!