Віншуем Дзьмітрыя Уса з вызваленьнем!

Віншуем Дзьмітрыя Уса з вызваленьнем!

Малады Фронт віншуе Дзьмітрыя Уса з вызваленьнем!

Спадара Уса вызваліў Лукашэнка ўказам аб памілаваньні. Да вызваленьня, Дзьмітрый Ус некалькі дзён знаходзіўся ў рэспубліканскім турэмным шпіталі на вуліцы Валадарскага ў Менску. Перад вызваленьнем яму зьмянілі групу інваліднасьці.

Дзьмітры Ус — не прыхільнік радыкальных ідэяў, але годны й прынцыповы чалавек. Хоць і абвінавачаны за масавыя беспарадкі — але не заклікаў выбаршчыкаў на Плошчу, аднак сам прыйшоў на вулічную акцыю супраць фальсіфікацыяў выбараў. Рэжым спрабаваў зламаць яго прынцыповасьць, ды вымусіць сьведчыць супраць Мікалая Статкевіча. У якасьці помсты за адмову Уса асудзілі за падзеі на Плошчы на пяць з паловай гадоў зняволеньня.

З кандыдатаў на прэзыдэнта за кратамі засталіся толькі Мікалай Статкевіч і Андрэй Саньнікаў.

Маладафронтаўцы віншуюць спадара Уса з вызваленьнем і зычаць былому палітвязьню здароўя, мудрасьці ды Божага дабраслаўленьня. Заставайцеся такім жа мужным, нязломным ды прынцыповым чалавекам!

Падзяліцца:

Каментары