Віншуем маладых зь вянчаньнем!

Віншуем маладых зь вянчаньнем!

У нядзелю ў чатырох нашых сябраў адбыліся два вянчаньні! Віншуем з гэтай сьветлай падзеяй Яроменакаў Уладзімера і Валянціны ды Васільевых Рамана і Касю.

Дарагія нашыя сябры! Мы з найшчырэйшымі пачуцьцямі віншуем Вас з пачаткам новага этапу — найвялікшым днём у вашым жыцці! Вянчаньне Яроменкаў Уладзя і ВалянціныНяхай сэрцы Вашыя чыстыя заўжды будуць радаснымі і шчаслівымі! Няхай сем’і Вашыя пашыраюцца і напаўняюцца дзіцячым  смехам ды беларускай гаворкаю 🙂 ! Няхай нас, беларусаў, будзе болей! 🙂 Беражыце адзін аднога, як бясцэны скарб ад Госпада!

Васільевы, вянчаньне

“Пячаткай мяне пакладзі на сэрца сваё, пакладзі на рукі, як пярсьцёнак: бо каханьне, як сьмерць — моцнае; рэўнасьць, як пекла — лютая; стрэлы яго — стрэлы вогненныя; яно — полымя непагаснае. Вялікія воды ня могуць любоў патушыць, і рэкі яе не затопяць. Калі б хто даваў багацьці дома свайго за каханьне, іх адхілілі б з пагардай.” Найвышэйшая песьня Саламонава 8:6-7.

Падзяліцца:

Каментары