Віншуем са 100-годдзем БНР!

Віншуем са 100-годдзем БНР!

Мінула 100 год з дня падпісання 3-й Устаўной граматы БНР. Гэтая святочная падзея адбілася асаблівым чынам на беларускай гісторыі. Шмат часоў пра яе не помнілі. Але ж Беларусь нарэшце атрымала сваю незалежнасць. І гісторыя Народнай Рэспублікі загучала зноў. Аднак толькі цяпер мы можам па-сапраўднаму святочна адзначыць гэтую дату.

Малады Фронт віншуе беларусаў усяго свету з Днём Волі. Няхай гэты дзень будзе для вас асабліва сонечным. Зычым кожнаму дабрыні, спакою і трываласці. Гэта толькі маленечкі крок. Наперадзе ў нас яшчэ цэлы шлях да сапраўднай свабоды. І таму вельмі важна ісці і не спыняцца.

Сёлета ў Беларусі адбыліся, хоць і не вельмі значныя, змены. Улады ўсё ж дазволілі адзначыць 100-годдзе. Па-сапраўднаму святочным чынам можна ўспомніць пра нашых продкаў. Тых людзей, якія наперакор абставінам стварылі незалежную дзяржаву. Менавіта дзякуючы гэтаму мы маем у сучаснасці такую краіну, як Беларусь.

Яшчэ раз віншуем вас са 100-годдзем Беларускай Народнай Рэспублікі! Жыве Беларусь!

Прэс-служба Маладога Фронту

Падзяліцца:

Каментары