Віншуем Уладзімера і Валянціну Яроменкаў з вяселлем!

Віншуем Уладзімера і Валянціну Яроменкаў з вяселлем!

Зычым маладым Божае ласкі, шчырага кахання, узаемнай любові. Хай кожны дзень вашыя пачуцці толькі ўзмацняюцца ды ўмацоўваюцца. Будзьце шчаслівымі ды стварайце шчасце ў нашай краіне!

На вяселлі, што адбылося 5 чэрвеня ў Мінску, былі толькі сябры і родныя. «Не хацелі, каб і ў нас, як летась у Міколы Дземідзенкі, былі затрыманні», — цытуе  Валянціну «Наша Ніва».

Сведкам з боку Уладзіміра быў таксама былы палітвязень Васіль Парфянкоў, з боку Валянціны — Марта Філіпенка.

«Я сама актывістка. І мне не страшна, што Валодзю часта арыштоўваюць… А папаўненне толькі пасля рэвалюцыі! Мы хочам, каб дзеці выраслі пры лепшай уладзе».

Інтэрнэт абляцела ружа з хлеба, якую Уладзімір выляпіў для каханай, калі апошні раз адбываў адміністрацыйны арышт. Да вяселля падарунка сваімі рукамі не зрабіў, але спяваў для маладой пад гітару — песні «Ляпісаў», N.R.M.

Ладу й шчасця маладым!

Паводле http://nn.by

Падзяліцца:

Каментары