Віншуем з Раством Хрыстовым!

Віншуем з Раством Хрыстовым!

Паважаныя сябры, ворагі і яшчэ невызначыўшыяся выпадковыя наведвальнікі сайту!

Усіх вас мы маем гонар павіншаваць са сьвятам Раства Госпада нашага і Збавіцеля Ісуса Хрыста!

Мінулы год не быў для нас лёккім, у ім было багата расчараваньняў, роспачы, скрухі, чалавечага болю, сьлёзаў, але пакуль на небасхіле зьзяе зорачка Хрыстовай Веры і нашае непахіснае Нацыянальнае Ідэі, мы павінныя крочыць наперад і толькі наперад. Чаму?

Хаця б таму, што ў беларускай мове няма слова “Назад”. Вось вам прытча:

“Запытваецца маскаль у беларуса:

— Как по белорусски будет “вперед”?

  — “Наперад”

  — А “назад”?

  — Няма ў нас такога слова.

  — Как нету?!

  — Так. Мы наўпрост разварочваемся на 180 градусаў і зноўку “наепрад!”, “наперад!”

А калі сур’ёзна, дык седзячы за сьвяточным сталом ці стоячы ў капліцы не забывайце, што Зьміцер Дашкевіч, Эдуард Лобаў, Яўген Васьковіч і багата іншых гэтае Раство будуць сустракаць за кратамі… Таму падзякуйце Госпаду, што вы сёньня знаходзіцеся на волі, а таксама папрасіце ў Яго моцы, мужнасьці і розуму, каб зрабіць усё мажлівае для таго, каб наступнае Раство хлопцы адзначалі ўжо ў сваёй хаце пры сьвяточным стале, а ўсе мы — у Новай Краіне.

Жыве Беларусь! Жыве з Богам!

Амін.

Падзяліцца:

Каментары

  1. айцец Леванід Акаловіч (Jan 08, 2012:13:54)Адказаць

    Любая і слаўная наша моладзь Літвы-Беларусі! Змагары за родную Бацькаўшчыну — гонар і надзея нацыі!
    Са Сьвятам вялікім Нараджэньня Хрыстовага!
    Здароўя, шчасьця, гарту-моцы і плёну вам у Новым 2012 годзе Хрыстовым!
    Дабраславі, Госпадзе, вас на ўсё добрае і ўратуй ад ліхога і лукавага!

    P.S. Мушу прасіць вас прыглядацца да чысьцініі роднай мовы і бараніць яе ад маскалізмаў ды няўдалых калькаў з расейскай мовы: Збавіцель (замест Збаўца ці Ратавальнік), Раство (замест Нараджэньне Хрыстовае), хаця (замест хоць), лёккім (замест лёгкім, бо лёгенька, як і мяккім, бо мякенька, мякчэй, мякіш, мякіна); зваротныя дзеепрыметнікі тыпу вызначыўшыяся нам зусім не характэрныя і іх трэба або апускаць ці замяняць сінонімамі.
    З павагаю і малітваю за вас —
    айцец Леванід Акаловіч з БАПЦ

  2. айцец Леванід Акаловіч (Jan 08, 2012:15:29)Адказаць

    Любая і слаўная моладзь Літвы-Беларусі! Змагары за родную Бацькаўшчыну — гонар і надзея наша! Са сьвятам вялікім Нараджэньня Хрыстовага! Дабраславі нас, Божа, на ўсё добрае!
    Здароўя. шчасьця, гарту-моцы і плёну вам у Новым 2012 годзе Хрыстовым!
    Дапамажы, Госпадзе, захаваць нам незалежнасьць Дзяржавы нашай і ўратуй нас ад усяго ліхога!