“Вконтакте” быў недасяжны для беларусаў

“Вконтакте” быў недасяжны для беларусаў

Прыкладна з 13, на працягу гадзіны, доступ да “кантакта” быў заблякаваны. Варта адзначыць што пры спробах зайсьці праз проксі сервер, або з-за мяжы праблем не было.

Падобныя “тэхнічныя сбоі” адбываюцца што тыдзень, прыкладна ў той жа час, калі па гарадах Беларусі праходзяць “акцыі маўклівага пратэсту”. Гэтыя акцыі арганізоўваюцца праз сацыальныя сеткі, у тым ліку і праз “Вконтакте”.

Асноўная актыўнасьць маўклівых акцый была 15-га, 22-га і 29-га чэрвеня. Тады на плошчы па ўсёй Беларусі выходзілі тысячы пратэстуючых супраць эканамічнага становішча ў краіне.

Падзяліцца:

Каментары

  1. vaukalak (Jul 27, 2011:16:52)Адказаць

    Пра тое як можна абыходзіць блякаваньне сайтаў — чытайце тут:
    http://mfront.net/novy-srodak-abysci-internet-cenzuru.html