Былую актывістку Горадзенскага МФ чарговы раз спрабуе выклікаць на размову КДБ. Гэтым разам чэкісты вырашылі ўручыць павестку праз мужа Вольгі.
Сёння два супрацоўніка КДБ сустрэліся з мужам Вольгі Камягінай Змітром Думчавым у Палацы Піянераў, у якім зараз працуе клуб гістарычнай рэканструкцыі “Двузуб”, удзельнікамі якога з’яўляюцца Вольга і Зміцер. На сустрэчы была ўручана павестка для Вольгі, згодна якой, яна мусіць з’явіцца ва Ўпраўленне КДБ Горадні заўтра ў 14.00.
Нагадаем, што супрацоўнікі КДБ неаднаразова спрабавалі выклікаць Вольгу Камягіну пасля таго, як міліцыянты перапісалі яе дадзеныя падчас адной з “маўклівых серадаў” у Горадні. Вольга не так даўно таксама праводзіла майстарклас для дзяўчат з Горадзенскага МФ па вырабу народных лялек для жонак і маці палітвязняў. Як вядома, у рэзультаце лялькі былі скрадзеныя супрацоўнікамі Ленінскага РАУСу г. Менску.
Каментары