“Вольнае паветра” на бульбяных палях (фота)

“Вольнае паветра” на бульбяных палях (фота)

У суботу, 27 жніўня, на хутары Шаблі ў Валожынскім раёне, адбыўся чарговы этна-фэст «Вольнае паветра». 

Задумка яго арганізатараў — сабраць пад беларускім апошнім сонцам выканаўцаў аўтэнтыкі ў спалучэнні з сучаснай музыкай. Выдатнае надвор’е, першы ў гісторыі Беларусі міжнародны турнір па кіданне кізякаў (у народзе — “г*ўна”) і, уласна кажучы, самі апошнія летнія дзянькі, сабралі на фестывалі пад Валожынам каля 2 тыс. чалавек. 

На двух сцэнах, малой і вялікая, гледачы змаглі ўбачыць міжнародны музычны перфоманс, уладкованы ўдзельнікамі музычнай частцы фэсту. Беларусы з «Нагуаль», Dzivasil, Gurzuf, Morfe Acoustic Band, украінцы з «Бадьян сауна сістэм», запальны польскі дыджэй DJ Wojcio Set, які выдаў дзікую сумесь польскай, украінскай, рускай і клезмерской яўрэйскай музыкі ў клубнай аранжыроўцы, літоўцы з Sovijus, Кастрамская беларусы з “комба Бакх” і неафіцыйныя хэдлайнеры сербы з Shazalakazoo каля паловы сутак гукамі “Вольнага паветра” бянтэжылі мясцовых сялянаў, якія збіралі на навакольных палях бульбу.

Апошнія дні лета 2011 года на хутары Шаблі, фотаздымкі:


Крыніца: http://www.ej.by

Падзяліцца:

Каментары