Уладзімер Яроменак на волі!

Уладзімер Яроменак на волі!

На волю сёння, 2 чэрвеня, выйшаў маладафронтавец Уладзімір Яроменак, які адбыў агулам запар 17 сутак адміністрацыйнага арышту.

Не гледзячы на непагадзь і моцны вецер, ля муроў ЦІП на Акрэсціна сабралося каля дзясятку сяброў і паплечнікаў Уладзіміра, каб сустрэць яго.

Юнак мусіў вызваліцца 23 траўня, але замест вызваленьня яго завезьлі ў РАУС і склалі новы пратакол па новым хлусьлівым абвінавачваньні, пакінуўшы, такім чынам, яшчэ на 10 сутак у ізалятары на Акрэсьціна.

Дагэтуль, 17 траўня, Уладзімеру Яроменку прысудзілі 7 сутак арышту. 22 траўня ў ізалятары Уладзімера наведваў чэкіст і пагражаў: «вы яшчэ доўга ня выйдзеце з сутак!».

Малады Фронт заклікае сустрэць пасьля арыштаў астатніх затырманых, якія хутка маюць вызваліцца зь ізалятару:

Заўтра, у   нядзелю, 3 чэрвеня а 18:00 павінен вызваліцца Зьміцер Крэмянецкі.

У чацьвер, 7 чэрвеня а 19:00 — у свой дзень народзінаў, пасьля 24 сутак арышту вызваліцца Раман Васільеў.

Падзяліцца:

Каментары