Вучань перасягнуў настаўніка ?

Вучань перасягнуў настаўніка ?

Падзеі апошніх дзён у Кіеве нагадваюць мне здзекі над нашым народам, усё гэта Беларусь праходзіла за час валадарання Лукашэнкі. Ці не з яе бярэ прыклад Януковіч і кампанія? Украіна ідзе па шляху Беларусі , шляхі дыктатуры і самавольства ўладаў , шляху вядзе ў безнадзейную бездань у якой наша краіна гібее ўжо 20 гадоў. Адно мяне радуе — Украінцы валодаюць мужнасцю і адвагай, змагаюцца з узурпатарам не шкадуючы жыццяў.

Беларусь. У канцы 90х гадоў па краіне пракацілася хваля знікненняў палітыкаў . Яны проста знікалі , быццам скрозь зямлю праваліліся. Прэзідэнт супакойваў — казаў што збеглі за мяжу праядаць свае гранты. Мінула 15 гадоў — іх да гэтага часу не знайшлі , а крымінальныя справы па вышуку падаўжаюць толькі для адводу вачэй. Усе ведаюць што іх забілі , але пакуль стаіць рэжым — праўды мы не даведаемся.

Украіна. Выкраданні людзей ідуць поўным ходам, у Кіеве быццам працуюць эскадроны смерці — людзі знікаюць і ніхто не бярэцца прадказаць іх лёс. Страшна нават падумаць што яны могуць паўтарыць лёс Юрыя Вярбіцкага. Міліцыя не спяшаецца расследаваць гэтыя парушэнні закона і ахоўваць сваіх грамадзян ад забойцаў , ездзілі па горадзе.

Беларусь. У нас нікога не здзівіш чарговым тэрмінам прадстаўніку апазіцыі. Справы фабрыкуюць, выклікаюць ліпавых сведак. Нас называюць баевікамі і экстрэмістамі , правакацыі ў нашай краіне звыклая справа, ды і з тiтушкамi ўжо шмат гадоў знаёмыя. Людзей садзяць па дурным абвінавачваннях — у нас нават аднарукага саджалі за апладысменты (і гэта не жарт)

Украіна. Людзей масава змяшчаюць пад арышт, абсурдна абвінавачваючы наконт экстрэмізму. Палітычны экстрэмізм — прыхільнасць да крайніх поглядаў і , у асаблівасці , мерам. Росту экстрэмізму звычайна спрыяюць: сацыяльна -эканамічныя крызісы, рэзкае падзенне жыццёвага ўзроўню асноўнай масы насельніцтва, таталітарны палітычны рэжым з прыгнётам ўладамі апазіцыі , пераследам іншадумства. У такіх сітуацыях крайнія меры могуць стаць для некаторых асобаў і арганізацый адзінай магчымасцю рэальна паўплываць на сітуацыю, асабліва калі складваецца рэвалюцыйная сітуацыя або дзяржава ахоплена працяглай грамадзянскай вайной — можна казаць пра ” вымушаным экстрэмізме” . Садзяць 72 гадовага дзядулю — аказваецца ён зьбіў бездапаможны Беркут. Яны ў сваім розуме? Само паняцце экстрэмізму мае на ўвазе прыгнёт з боку ўладаў, і немагчымасць законнага шляху змены ўлады. Значыць, улада прызнае сваю нелегітымнасьць? Значыць згодна з Канстытуцыяй, народ мае права на паўстанне!

Карыстаецеся сваімі канстытуцыйнымі правамі — ганіце ў шыю прамаскоўскіх акупантаў, змагайцеся з несумленнай уладай. Толькі ў барацьбе сваімі каранямі сягаюць права!

Зьмiцер Юшкевiч

Падзяліцца:

Каментары