Вуліца Каліноўскага можа з’явіцца ў Берасці

Вуліца Каліноўскага можа з’явіцца ў Берасці

Новую вуліцу ў Брэсце могуць назваць у гонар Кастуся Каліноўскага.

Брэсцкі Гарвыканкам вынес на грамадскае абмеркаванне назву новай вуліцы, якая ўтварылася пасля будаўніцтва транспартнай развязкі “Заходні абыход”, што ў раёне Брэсцкай Крэпасці.

Першапачаткова планавалася надаць вуліцы назву “Таможная” (заўважце, нават не “Мытная”!), што на думку філолагаў не прымальна. З улікам меркавання філолагаў у брэсцкіх і іншагародніх СМІ, а таксама апытання ў сацыяльных сетках на карысць іншай назвы (не “мытнай”), Малады Фронт звяртаецца да мясцовых уладаў з прапановаю назваць вуліцу ў гонар славутага сына беларускай зямлі — Кастуся Каліноўскага.

Прапанову маладафронтаўцы тлумачаць некалькімі прычынамі:

  1. Новая вуліца ў Брэсце, разам з мостам, назву якой абмяркоўвае грамадскасць да 20 снежня ўключна.

    Новая вуліца ў Брэсце, разам з мостам, назву якой абмяркоўвае грамадскасць да 20 снежня ўключна.

    Сёлета адзначаецца 150 гадавіна нацыянальна-вызвольнага паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага;

  2. Берасце (горад і крэпасць) былі непаспрэдна звязаны з падзеямі паўстання (адбываліся рэйды інсургентаў у ваколіцах гораду, удзельнікі адбывалі пакаранне ў мясцовай турме, якая месцілася ў Крэпасці);
  3. Наданне назвы новай вуліцы не звязана з перайменаваннем старой, таму бюджэт гораду не панясе дадатковых выдаткаў;
  4. Чэмпіянат свету па хакеі ды іншыя спартовыя падзеі прыцягнуць турыстаў, якія згодна міжнародным даследванням, прагнуць адчування аўтэнтычнасці краіны, што прыдае каларыт калі назвы вуліцы нашых гарадоў звязаны з імёнамі нацыянальных герояў;
  5. Брэст — гэта заходняя брама Беларусі і годная назва новай вуліцы, недалёк Варшаўскай шашы, паспрыяе фармаванню пазітыўнага іміджу як гораду, так і краіны.

Прапановы па назве вуліцы ўлады горада просяць накіроўваць на адрэсу афіцыйнага выдання гарвыканкама:

Газета «Брэсцкі вестнік», 224005, г. Брэст, Міцкевіча 25;
альбо на пошту: brestvestnik@mail.by

Маладафронтаўцы заклікаюць падтрымаць назву вуліцы ў гонар Кастуся Каліноўскага.

Тэрмін падачы прапановаў — да 20 снежня 2013 г.

вул. Каліноўскага, Берасьце

Падзяліцца:

Каментары

  1. Игорь - Yngvar (Nov 18, 2013:09:36)Адказаць

    Естественно и категорично — ЗА !!!