“Вусатым гадам” лічаць Лукашэнку… па інструкцыі!

“Вусатым гадам” лічаць Лукашэнку… па інструкцыі!

У Беларусі, нават тэлефаністкі ведаюць, што вусатым гадам зьяўляецца Лукашэнка. Тэлеграму з такімі словамі дасылаць нельга. Не дазваляе інструкцыя.

Знаёмы высылаў тэлеграму Змітру Дашкевічу і скарыстаўся для гэтага паслугамі тэлефоннай лініі 166, піша ў блогу гарадзенскі журналіст Андрэй Пачубут. Тэкст, які ён надыктаваў, быў наступны: «Зміцер, трымайся. Веру, што хутка пераможам вусатага гада!»

Аднак аказалася, што пісаць пра «вусатага гада», нельга. Нельга таксама пісаць «пераможам».

— Я такі тэкст перадаць не магу. Я ведаю, каго вы маеце на увазе. У нас інструкцыі ёсць, каб не распаўсюджваць такія рэчы, — сказала тэлефаністка. Дзе менавіта й у каторай інструкцыі пазначаны момант пра вусатага гада, тэлефаністка не паведаміла.

Тлумачэнні знаёмага, што ён мае на ўвазе тараканаў не дапамаглі :). У выніку да Дашкевіча паляцела нейтральная тэлеграмма кшталту «Зміцер, трымайся. Хутка воля. Жыве Беларусь».

Яшчэ раз нагадаю адрас Змітра Дашкевіча: 211791, Віцебская вобласць, Глыбокое, вул. Савецкая, 205, калонія № 13, Змітру Вячаслававічу Дашкевічу.

Ад адваката вядома, што тэлеграмы да яго даходзяць. Таму калі вы яшчэ гэтага не зрабілі, то напішыце яму некалькі радкоў. Вашая тэлеграма — гэта адзіны чалавечы голас, які ён зможа пачуць у сваёй адзіночнай камеры ў самай суровай калоніі краіны.

Паводле poczobut.livejournal.com

Падзяліцца:

Каментары

  1. Ментор (Oct 09, 2011:20:17)Адказаць

    Значит пишите в телеграммах — добьем того у кого волосы по носом !!!

  2. Раман (Oct 09, 2011:21:12)Адказаць

    “добьем того у кого волосы по носом ”
    (rofl)