Вячаславу Дашкевічу адмовілі ў просьбе перавода сына

Вячаславу Дашкевічу адмовілі ў просьбе перавода сына

Вячаслаў Дашкевіч атрымаў адмоўны адказ з Дэпартамэнту выкананьня пакараньня на зварот з просьбаю пераводу сына ў іншую калёнію.

У адказе за подпісам намесьніка начальніка Дэпартамэнту Працэнка С.І. паведамляецца, што месца калёніі для адбыцьця пакараньня Зьмітра Дашкевіча, было выбрана яшчэ ў красавіку й Дэпартамэнт выкананьня пакараньня МУС РБ ня бачыць прычынаў для зьмены свайго рашэньня.

У чэрвені Вячаслаў Дашкевіч — бацька зьняволенага старшыні МФ Зьмітра Дашкевіча — наведаў Дэпартамэнт выкананьня пакараньня з просьбаю перавесьці сына ў іншую калёнію. Прычынай просьбы сталася ня толькі інфармацыя аб тым, што калёнія ў Горках мае адны з самых кепскіх характарыстык. Але і па тым, што Дашкевіч Вячаслаў зьяўляецца інвалідам другой групы, мае пратэз нагі, застаўся адзін і ехаць яму на спатканьні больш за 270 км абсалютна немагчыма. Гэта складана як з фінансавага пункту гледжаньня так і з фізычнага.

Вячаслаў Дашкевіч спадзяваўся, што адміністрацыя ДВП зробіць добрую справу ды пойдзе насустрач сталому чалавеку, дарэчы, ў свой час – ганароваму донару СССР.

Ліставаць Дашкевічу Зьмітру Вячаслававічу можна на адрэсу:
вул. Дабралюбава, 16, ВК-9
213410. г. Горкі

Падзяліцца:

Каментары