“Выбарам” – ігнор! Рэзалюцыя ІХ Зьезду МФ

“Выбарам” – ігнор! Рэзалюцыя ІХ Зьезду МФ

Выбарчая кампанія 2015 года выявіла няздольнасьць тытульнай апазіцыі да аб’яднаньня і выпрацоўкі адзінай стратэгіі. Гэта сьведчыць аб тым, што асабістыя інтарэсы і інтарэсы асобных партыяў ставяцца вышэй за інтарэсы Беларусі і ўсіх тых, хто прагне пераменаў.

Разам з тым, у беларускай апазіцыі існуюць здаровыя сілы, якія выступаюць за байкот выбарчага фарсу, неўдзел у ім, ігнараваньне.

Зважаючы на сёньняшні стан рэчаў лічым, што ігнор “выбараў” – гэта адзіная мажлівасьць для прыхільнікаў пераменаў выказаць свой пратэст дыктатуры, пустыя ўчасткі – гэта адзіная мажлівасьць дэлегітымізацыі выбарчага фарсу.

Заклікаем усіх кандыдатаў, якія адносяць сябе да апазіцыі дыктатару зьняцца з выбараў. Усіх тых, хто працягне свой удзел у цырку Лукашэнкі-Ярмошынай Малады Фронт уважае за марыянетак дыктатуры.

Рэзалюцыя ІХ Зьезду Маладога Фронту,
12 верасьня 2015 г.

Падзяліцца:

Каментары