Выбары дурыбары.

Выбары дурыбары.

Колькасьць інфармацыйных нападаў у прэсе на прыхільнікаў байкота расьце ў геаметрычнай прагрэсіі . І што цікава, нападкі гэтыя больш падобныя на апраўданьні саміх удзельнікаў. Трызьненьне гэта ня яркае й не запамінальнае з мэсэджам “не крыўдзіце нас мы ж калегі” парадкам надакучыла. Паважаныя “калегі”, супакойцеся й рабіце, што хочаце, толькі хоць раз у жыцьці будзьце моцныя ў сваім перакананьні.
Прыхільнікам байкатаваньня гэтага тэатра абсурда ня трэба нічога даказваць, паверце, абсалютная большасьць з нас упэўнены ў сваёй пазыцыі. Каментары самых наведвальных сайтаў і сацыяльных сетак сьведчаць аб пазыцыі беларусаў, як ніколі.
Але галоўнае ня гэта.
Не сакрэт сёньня, што найбольшую эфектыўнасьць у мабілізацыі пратэстнага настрою сёньня мае інтэрнэт, пратэсты вынікаюць з інтэрнэта ў адной краіне за другой. Многім скептыкам хацелася б адзначыць, што беларусы й тут унікальны, ментальнасьць, нявывучанае антыпратэстнае ўздзеяньне крахмалу й г.д, але гэтую карту ў іх выбілі маўклівыя акцыі, у Беларусі інтэрнэт таксама працуе. Дзякуй Богу, беларусы маюць апроч ,безумоўна, эфектыўных сац.сетак, і някепскія інфармацыйныя рэсурсы. І гэтыя рэсурсы сёньня проста абавязаны скарыстацца патэнцыялам сваіх чытачоў для таго, каб прадэманстраваць абсурднасьць беларускіх “выбараў”. А зрабіць гэта ня будзе складана — наш “незгібаемы” рэжым па традыцыі ўключыць адміністрацыйны ўціск, і людзей пагоняць на датэрміновае галасаваньне, будуць укідваць-перакідваць бюлецені, цягаць урны для галасаваньня – карацей, камічных сітуацый будзе нямала, іх засталося толькі фіксаваць. Патрэбен толькі заклік да народа. ФІКСАВАЦЬ, сябры, фіксуйце й дасылайце — press.mfront@gmail.com

Мікалай Дземідзенка.

Падзяліцца:

Каментары