Выбары ў Ірландыі. Піша Іван Шыла

Выбары ў Ірландыі. Піша Іван Шыла

Напрыканцы кастрычніка пашчасьціла пабываць у Ірландыі ў якасьці назіральніка на прэзыдэнцкіх выбарах і двух канстытуцыйных рэфэрэндумах. Папярэдняя справаздача нашай місіі ўжо апублікавана, таму, абыйдуся некалькімі момантамі.

Як патрапіў?
Вядома, мноства маіх знаёмых, перадусім цікавіць ня тое, як выглядаюць выбары ў Ірландыі, а як туды ў якасьці назіральніка патрапіць. У маім выпадку ўсё было проста — падаў заяўку, прайшоў сумоўе, тэарэтычны курс у Вільні і, уласна, Дублінскі аэрапорт. 

Праект называецца Election Observation: Theory and Practice. Апроч банальнага “рэкамендую” і “сачыце за навінамі” дадам, што асабіста мне было прыемна сустрэць вялізарную колькасьць маладых, актыўных і адукаваных беларусаў, якія бралі ўдзел у курсе. А ў астатнім, так — сачыце і ўдзельнічайце, рэкамендую:)

Выбары. заканадаўства
У Ірландыі няма асобнага выбарчага кодэксу, нормы бяруцца з розных заканадаўчых актаў і Канстытуцыі. Прэзыдэнт абіраецца тэрмінам на сем год, з магчымасьцю займаць пасаду два разы. Выбары могуць не праводзіцца ў выпадку ўдзелу толькі аднаго кандыдата — дарэчы, менавіта так і было сем год таму, калі тагачасны кіраўнік краіны Мэры Макэліс мела вялізарную падтрымку і апаненты палічылі бессэнсоўным спрабаваць гэта аспрэчыць. Такім чынам, выбары-2011 былі першымі выбарамі прэзыдэнта з 1997 году. Аналагічная сытуацыя была і ў 1993 годзе, калі Патрык Хілэры аўтаматычны абраўся на другі тэрмін.

Патрабаваньні да кандыдата наступныя: мець 35 год, быць грамадзянінам Ірландыі. Каб займець статус кандыдата, трэба заручыцца падтрымкай 20 парламэнтарыяў (агулам 226) альбо 4-ма Радамі гарадоў ці графстваў. Таксама ўласнаручна, у выпадку дзейснага прэзыдэнта ці прэзыдэнта, займаўшага пасаду адзін тэрмін.

Выбары-2011 сабралі самую вялікую колькасьць прэтэндэнтаў на прэзыдэнцкі фатэль у гісторыі — сем чалавек. Сярод іх і пераможца Эўрабачыньня, былы камандзір IRA, паэт, прадрымальнік і гей-актывіст. Трэба адзначыць, што прэзыдэнт не валадое шырокімі паўнамоцтвамі і грае прадстаўнічую ролю.
Дарэчы, за арганізацыю выбараў адказвае Дэпартамент навакольнага ассяродка, спадчыны і мясцована кіраваньня. Яны фармуюць сьпісы выбаршчыкаў, акругі, склады камісіяў і арганізуюць інструктажы, выдаюць рэкамендацыі.

Сьпіс выбаршчыкаў адзіны, але, ёсьць свае нюансы. Навалізацыя адбываецца раз на год з магчымасьцю ўнясеньня зьменаў ячшэ на працягу некалькіх месяцаў. Пасьля гэтага тэрміну прагаласаваць па новым адрасе жыхарства не атрымаецца. Праўда, на 22 участках праблемаў са сьпісамі на практыцы заўважыць не атрымалася.

Не ўваходзяць у сьпісы выбаршчыкаў і ірландцы, пражываючыя за мяжой (апроч дыпламатаў) — галасаваньне ў амбасадах не арганізуецца ў прынцыпу.

Ня ўсе тыя, хто ёсьць у сьпісе могуць прыняць удзел у выбарах. Градацыя адбываецца сувымерна з значэньнем выбараў — калі галасаваць на прэзыдэнцкіх выбарах маглі толькі грамадзяне Ірландыі, то, на прыняць удзел у мясцовых маглі асобы з відам на жыхарства, грамадзяне ЭЗ і Вялікай Брытаніі.

Выбары. дзень галасаваньня
Выбары адбываліся не ў выходны дзень.Участкі месьціліся ў муніцыпальных школах і будынках. Вольным дзень галасаваньня быў толькі для наведвальнікаў школаў і настаўнікаў. Галасаваньне пачынаецца ў сем раніцы і скончваецца ў дзесяць вечара, што лагічна, бо дае магчымасьць галасаваць і перад працай і пасьля.


Вурны для галасаваньня выглядаюць надзейна, але, яны непразрыстыя, як чакалася. Зрэшты, далейшая хада галасаваньня паказала, што міжнародныя стандарты і практыкі ў Ірландыі не зьяўляюцца арыентырам для правядзеньня выбараў, але, гэта ніяк не адбіваецца на аб’ектыўнасьці вынікаў і празрыстасьці працэсу.
Хіба, найбольш уражваючы момант галасаваньня — неабавязковая праверка дакумантаў у выбаршчыкаў. Кожны з тых, хто мае права галасаваць, атрымоўвае запрашэньне. Не, не такую паперчыну як у нас, а сапраўднае запрашэньне на некалькі старонак. Але, усё адно ў паштовую скрыню. Гэтага дакуманту дастаткова, каб прыняць удзел у галасаваньні. Праўда, ёсьць норма высьвятляць асобу кожнага чацьвертага галасуючага, аднак, далёка не паўсюль і заўжды яна выконваецца. У дадатак, калі ў вас усё ж вырашылі праверыць пашпарт ці банкаўскую картку з фотаздымкам (яна таксама падыйдзе), а іх не аказалася, можна паклясьціся на Бібліі, што вы — гэта вы. На кожным століку на выбарчых участках, сапраўды, ляжыць Біблія. Штопраўда, колькі мы не пыталіся, прыгадаць выпадак такой клятвы ніхто з сябраў камісіяў ня змог.

Зрэшты, выбарчая сыстэма, падлік галасоў і вынікі выбараў выклікаюць амаль поўны давер у насельніцтва, а сябры камісіяў наўрад уяўляюць, што на вынікі выбараў можна неяк уплываць.

адкрытыя кабінкі для галасаваньня

Няма і традыцыі назіраньня за выбарамі. На ўсіх участках нашу групу сустракалі добра і прадастаўлялі ўсе магчымасьці і інфармацыю для назіраньня, але, было відаць, што з нечым падобным гэтыя людзі раней не сутыкаліся. Адна палісвуменпрасіла патлумачыць, што такое “назіраньне за выбарамі і дзе яно наогул існуе”. Мясцовыя назіральнікі звычайна прысутнічаюць на падліку галасоў і гэта, хутчэй, не назіральнікі, а прадстаўнікі штабоў кандыдатаў. А АБСЭ абмяжоўваецца экспэртнай групай з некалькіх чалавек, якія па ўчастках, натуральна, не езьдзяць.

Выбары. падлік галасоў
Галасы лічаць на наступны дзень у некалькіх месцах. Пасьля закрыцьця ўчасткаў, сябры камісіі высьвятляюць лічбу прагаласаваўшых, колькасьць сапсаваных бюлютэняў, невыкарыстаных, запячатваюць вурны.

Усё перадаецца ў спэцыяльныя месцы (высьвятліць якія-кольвек падрабязнасьці альбо пракантраляваць гэты працэс не атрымалася). Адтуль раніцай усё прывозіцца ў спэцыяльныя месцы, дзе лічацца галасы з соцень выбарчых участкаў.

Каб патрапіць на падлік трэба атрымаць акрэдытацыю. Дапускаюцца прадстаўнікі штабоў, СМІ. Агулам, у залі для падліку, дзе давялося прысутнічаць, знаходзілася ледзь не тысяча чалавек.

Працэс падліку максымальна празрысты. Назіральнікі дапускаюцца на блізкую адлегласьць. На просьбу назіральніка альбо прадстаўніка штаба лічыць могуць павольней. Усё паказваецца. Усё двойчы пералічваецца.

На выгляд добра арганізавана і праца прадстаўнікоў штабоў, якія маюць свае пратаколы і вядуць уласны падлік і ў рэжыме рэальнага часу маюць вынікі галасаваньня.

Цікавай падаецца і сама сыстэма галасаваньня:прапарцыйная з пераходзячым голасам, дзе выбаршчык ацэньвае кожнага з кандыдатаў (неабавязкова ўсіх) лічбамі ад аднаго. Калі пры першым падліку лідзіруючы кандыдата не набірае 50% +1 голас, галасы аддадзеныя за кандыдата, набраўшага меншую колькасьць, размяркоўваюцца паміж іншымі прэтэндэнтамі. Так адбываецца да моманту, пакуль адзін зь іх не пераадолее неабходную планку. Такая сыстэмы выключае магчымасьць другога туру.


У выніку, у першы дзень падліку, ніхто з кандыдатаў не змог набраць 50%, пераможца выяўвіўся на наступны дзень. Новым прэзыдэнтам Ірландыі стане Майкл Хіггінс. Яму 70 год, ён паэт, сацыёлаг, былы міністр і тэлевядучы.

Фота: Мікалай Гарбачоў

http://shyla.saligorsk.org

Падзяліцца:

Каментары

  1. Frontavec (Nov 13, 2011:01:47)Адказаць

    Irish Rebuplican Army are watching you