Выйшла кнiга Зьмiтра Дашкевiча

Выйшла кнiга Зьмiтра Дашкевiча

У квартальным часопісе НІСЭПД за 4 квартал 2013 года выйшла рэцэнзія Ўладзімера Падгола на зборнік турэмных аповедаў Зьмітра Дашкевіча. Першая кніга лідэра Маладога Фронту мае назву “Чарвяк”. Прыводзім вашай увазе рэцэнзію кандыдата філасофскіх навук Ул.Падгола на гэтае выданьне.

Зміцер Дашкевіч. “Чарвяк”. – Вільня, 2013, 164 ст.

Першыя ацэнкі любога тэкста, які прэтэндуе на мастацкую вартасць, я раблю праз два крытэрыі:

1. Падабаецца ці не і, адпаведна, ці хочацца чытаць далей;

2. Ці бачу я кіно, чытаючы тэкст.

чарвякІ тое, і другое ў дакументальным апісанні З.Дашкевіча свайго падарожжа з прыгодамі, якое адбылося за кратамі, для мяне існуе. Мне было цікава чытаць, я адклаў, а дакладней забыў на час чытання пра шэраг сваіх спраў,і я бачыў кіно. Думаю, што тэкст Дашкевіча – гэта якасная аснова для мастацкага кінафільма.Я напісаў гэтыя радкі напачатку чытання, а бліжэй да канца тэкста прачытаў, што аўтар сапраўды думае мажлівасць(хаця і ў жартаўлівай форме) атрымаць за свой сцэнар “Оскара”.

Калі крыху больш падрабязна  апісаць феномен Дашкевіча, то зазначу, што тэксты Дашкевіча сатканы з вобразаў. І на мой погляд, ён прэтэндуе на паэму, толькі напісаную белым вершам, без рыфмы, але з дакладна ўспрымаемым рытмам. І задае яго сэрца аўтара, якое б’ецца больш рытмічна не тады, калі самому фізічна ды маральна цяжка, а калі аўтар задыхаецца ад здушэння беларускага соцыума, пакутуе ад немажлівасці адкрыць душу Богу.

Унікальнасцю тэкста ёсць тое, што ўсім вядомыя праблемы нашага грамадства, якія адлюстраваныя ў характарах зняволеных, падаюцца праз розум і душу верніка. У сучаснай літаратуры я практычна не сутыкаўся з такой духойная афарбоўкай тэкста. Прычым падача праблемных псіхалагічных сітуацыяў аўтарам даецца не кандова, не прымітыўна, кшталту: вось я веру Богу, а вы ўсе грэшнікі, і так вам і трэба, а наадварот, аўтар зрэдчас выкарыстоўвае прыёмы смехавой іроніі да самога сябе і да сваёй веры — самаіроніі, што прыўносіць у твор спецыфічныбеларускі кантэкст. Аўтар выяўляе смехавыя элементы ў драматычных псіхалагічных сітуацыях сутычак герояў, паказваючы беларускасць людзей, хацяб і злачынцаў. Здольнасць смяцца з сябе, абставінаў – гэта асноватворная рыса беларусаў. Бо калі людзі трапляюць на мяжу вынішчэння чалавечнасці, іх выратоўвае смех. Гэта і родніць беларусаў з габрэямі. І менавіта феномены смехавой іроніі і агрэсіі арганічна апісваюцца аўтарам у тэксце. Прычым Дашкевіч бачыць іх і ў сукамерніках, і сам праз смехавую прызму глядзіць на турэмны лад, зняволеных ды наглядчыкаў і на ўсю дзяржаўную сістэму.

Яшчэ адным крытэрам мастацкасці разглядаемага дакументальнага твора ёсць апісанне падзеяў, людзей праз аналіз іх выбару. Гэта зроблена Дашкевічам па-майстэрску, як быццам бы ён прафесійны пісьменнік і ў турму пайшоў каб набрацца матэрыялу для свайго мастацкага твору. Прычым праблему выбару аўтар аналізуе як у дробязных пабытовых сытуацыях, калі нядаўні вораг, які толькі што імкнуўся збіць у горкі яблык аўтара-сядзельца, а потым, адышоўшы ад раз’юшанасці, зразумеўшы, што памыліўся, дзеліцца з нядаўнім ворагам сваімі харчамі, так і ў аналізе такой унікальнай зьявы, як адмова ад беларускай мовы палітычнымі лідарамі, якія на волі публічна гаманілі па-беларуску, а калі трапілі за краты, ніхто са зняволеных не пачуў ад іх ніводнага беларускага слова. І аўтар ставіць па форме рытарычнае пытанне: а як жа мы тады адродзім беларушчыну, калі нават самыя “пасвячоныя” могуць размаўляць па-беларуску толькі на сваіх партыйных офісах?

Унікальнасцю тэкста Дашкевіча ёсць паказ таго, як выбар суразмоўнікаў аўтара таго ці іншага ўчынка, які неабходна зрабіць, паступова праходзіць псіхалагічнае сіта свайго досведу, вопыту сябра і замыкаецца на выбар герояў Бібліі: таго ж Давіда. Прычым аўтар сам удзельнічае ў падзеі, дапамагае сябру зрабіць выбар і робіць гэта па-сакратаўску, ненавязліва вядзе таго хто вагаецца праз біблійны досвед.

Калі коратка зазначыць пра што кніга, то скажу так:

Кніга пра тое, як маладога верніка паслугачы сатаны кінулі ў пекла, каб знішчыць у яго душы веру і любоў да Бога і каханне да жанчыны. Але вернік захаваў любоў і каханне, не стаў ахвярай, якую можна толькі шкадаваць. Ён знайшоў у сваёй душы сілы, каб у пекле быць абаронцам ахвярных душаў, каб стаць памочнікам і дарадцам тым, хто таксама змагаецца з паслугачамі сатаны і ўрэшце перамагае сатанінскіе сілы, выратоўваючы некалькі чалавечых душ, скіроўваючы іх на шлях любові да Бога.

Першая сутычка з паслугачом сатаны патрабавала ад Дашкевіча мужнасці і волі. Вось як апісвае яе аўтар:

“І пачалося ўсё ў першы ж дзень прыезду майго ў Мазыр, па першым жа выкліку да начальства. Як толькіначальніккалонііпачуў, што я пратэстант, ягоажноперасмыкнула: “Што, баптыст?! А я-тадумаў, там мазгіякіяёсць, а ты проста баптыст – ізгой, здраднікправаслаўю, бацькам, веры дзядоў! Цяпёрусёзразумела!” “Чамугэта я здрадзіў?” – нягледзячы на такуюса старту агрэсію, спакойназапытаўся я. “А таму, што секты вашыянасаджаюццаЗахадам, кабсупрацьстаяцьісцінай веры праваслаўя!” – выбухнуўначальнік, чаргуючыці не кожнае слова адборнейшайзэкаўскаймацяршчынай. “Я таксамаверуючы, вось”, – і палкоўнікляснуўсябе па медалях, – “праваслаўныордэн за веру атрымаў – пабудавалі мы царкву ў зоне, асвячацьякую сам МітрапалітФіларэтпрыязджаў. А вас, сектантаў, я ніколі на парог не пускаў, хаця і ходзяць тут да мяненекаторыя зБібліямі, у зону просяцца. Не пройдзеніхто, пакуль я тут, я не дазволю заразе гэтайу зоне распаўсюджвацца!”

А потым яшчэ адно адкрыццё Дашкевіча: сустрэча з адвакатам д’ябла, дзе аўтар спрабуе апеляваць да прадстаўніка сатанінскай сістемы:

“Я пацвярджаю праўдзівасць дадзенай інфармацыі. Які тут сэнс паўтараць усе тыя абразы: “Алкаш двойчы кадзіраваны! Гамасек! Даўн!” і г.д., і г.д. Я хіба толькі яшчэ раз зазначу, што такога дзікунства не сустракаў нават сярод тых зэкаў, каторыя маглі і сядзець па год 20-30, і адукацыі мець пару класаў. А тут: маёры, падпалкоўнікі і палкоўнікі – перадгенеральскія чыны! – эліта міліцыі, пасля ўнівераў і акадэміяў —  ды каб такое!”

“Вы ж павінныразумець”, – з сумнаюўсмешкаюадказаўмаладыстарлей, каторы і сам, відаць, толькіАкадэмію МУС скончыў, – “людзіпрацуюць тут доўгімігадамі і прасякаюццагэтаюсубкультураю”. Тлумачэнне такое, трэбапрызнацца, уразіламяне. “Я разумею, не першы год катаюся”, – прамовіў я з гэткаю ж сумнаюўсмешкаю і падумаў: “А што, гэты,мо, і сапраўдыдабярэцца да праўды?”

З прыведзенага фрагмента тэкста бачна, як аўтар па-мастацку апісвае праблему суіснавання праваслаўнай царквы, яе кіраўнікоў з праваслаўнымі атэістамі ды паслугачамі зла ў пагонах. Калі вырадак у міліцэйская форме катуе чалавека і пры гэтым ганарыцца ўзнагародамі ад царкоўнікаў, робіцца страшна за будучыню нашай краіны, нашых дзетак і ўнукаў. Але аўтар дасягае такога пачуццёвага эфекту ў чытача не пракурорскімі абвінавачваннямі, а мастацкімі сродкамі апісання дыялогаў.І тады ўзнікае ўражанне, што слугі зла – не толькі ў пагонах з зорачкамі, але і тыя, што ў мантыях, тыя, што абвешваюць праваслаўнага атэіста медалямі за духовае адраджэнне.З псіхалагічнага пункту гледжання цікавай адметнасцю тэкста Дашкевіча ёсць натуральны паказ таго, як утвараюцца міты ў супольнасці, ізаляванай ад інфармацыі. Прычым генезіс мітаў Дашкевіч паказаў прафесійна ў дыялогавай форме з мяшанкай рэальнымі фактамі.

– Не, мужыкі, гэты тэрмін у Сані апошні, далей ён ужо не дацягне. Вы ж глядзіце што там робіцца?! Чэмпіянат сусвета па хакеі і той Еўропа адмяніла! – аголошвае ўсіх навіною Сталы. І папярэджваючы пытанні аб праўдзівасці гэтае навіны, дадае: – Сам чуў, па радыё.

– Ты што?! – радасна здзіўляецца нехта пачутаму. – Во весела будзе!

– Ну і правільна! Адразу трэба было ўсё заблакіраваць! Саню кандрашка тут жа прыхапіла б!

– О, прыхапіла б адразу! – весела згаджаецца яшчэ адзін арыштант. – Ён жа тут з гэтымі палацамі лядовымі носіцца, як дурны з фанцікамі! Не перажыў бы такога! Точна не перажыў бы! – упэўнена дадае весяльчак і некалькі галасоў пачынаюць дружна гагатаць.

– Супакойцеся, ніхто і нічога тут не зробіць, а хто далёка пойдзе, скончыць як Захаранка з Ганчаром, – падкрэсліў нехта спакойным голасам сваю дасведчанасць у беларускіх рэаліях. – У нас на зоне кніга была: “ Эскадрон смерці”, яе былы кіраўнік Валадаркі выдаў. Там такое напісана, скажу я вам, пра тое як у нас адстрэльваюць…

– Ды брахня ўсё! – падкідвае яшчэ адзін гаваркі эмоцыяў і ў без таго наэлектрызаванае паветра.

– Каб брахня, тут Ігнатовіч бы не сядзеў на пажыццёвым. Ды і ў фільмах жа ўсё тое паказана. Як іх там?..

– “Хросны бацька”? – падказвае Сталы.

 

Праблема лідарства ў апазіцыі, якая ёсьць самая спрэчная і, па сутнасці, паліталагічная,у Дашкевічавым тэксце пададзена па-мастацку праз адзнакі зэкаў, якія сядзелі ў адных камерах разам кандыдатамі ў прэзідэнты. Не хавае аўтар і свайго ўласнага стаўлення да лідараў, але робіць гэта ўскосна, не навязваючы суразмоўцам свой пункт гледжання.

Стаўленне да кахання і жанчыны Дашкевіч апісвае вельмі прагматычна без сюсюкання і выяўляе грунтоўны каштоўнасны падыход да фармавання сям’і, які быў традыцыйна ўласцівы беларусам і разбурыўся пад уздзеяннем амаральнай улады і ўладатрымальнікаў.

Душа аўтара крычыць пра забойства ў Беларусі ненароджаных дзетак абортамі і яго спосаб параўнаць гэтыя забойствы сучаснымі ўладатрымальнікамі з тымі спосабамі, якімі забівалі людзей гітлераўцы ды сталіністы. Прымушае па-іншаму зірнуць на злачынную аснову існуючага ладу, на яго антыхрысціянскую сутнасць. Тым самым аўтар вяртае чытача да роздуму пра спракавечныя традыцыі беларускай сям’і, якая рэдка калі не была шматдзетнаю.

Нягледзячы на апісанне ў тэксце вялікай колькасці заганных тыпаў, асобаў, што вынікае са спецыфікі кантынгента турмы, зоны, ды і ўсёй Рэспублікі, якую аўтар параўноўвае з зонай, гімнам душы чалавечай гучаць прыклады з Бібліі, якія цытуе Дашкевіч:

Апостал Павал ведаў гэтую схільнасць чалавечых сэрцаў і папярэджваў нас: “Не дайся, каб цябе перамагло зло, але перамагай зло дабром”(Рым 12:21). Гэтыя словы могуць здацца простымі, бо як часта мы чулі гэта ў сям’і, школе, чыталі ў філасоўскіх кнігах. Але як цяжка бывае самому, у штодзённай практыцы, адказаць камусьці на зло дабром. А знайсці ў сабе сілы зрабіць так можна толькі тады, калі крыніца Божай дабрыні й любові, будзе жыць у нашым сэрцы: “Дарагія, будзем любіць адзін аднаго, бо любоў ад Бога і кожны, хто любіць, нарадзіўся ад Бога і ведае Бога. А хто не любіць, не ведае Бога, бо Бог ёсьць любоў”(1 Яна 4:7-8).

І калі нехта з нас жадае спасцігнуць Госпада, словы гэтыя мусяць быць нашым арыентырам у барацьбе са злом, як сістэмы “вараўской” ці міліцэйскай, так і любой іншай. Бо толькі любоў можа перамагчы прасавецкую ідэалогію і атэізм, дэспатыю й беззаконне. Толькі любоў да бліжняга можа спыніць гэтае зло, што паўстала на нашай змучанай зямлі.

 

Прыгоды Дашкевіча ў турмах нечым нагадалі мне біблійны сюжет. Хрыстос пасля укрыжавання і страты чалавечага жыцця апускаецца ў пекла, бачыць там пакуты людзкія і вяртаецца на неба, выратоўваючы сваёй ахвярай душы людзей.

Нешта падобнае давялося перажыць і яскрава апісаць аўтару пра сваё знаходжанне ў пекле праваслаўных атэістаў. Прычым, у адрозненне ад Хрыста, Дашкевіч паказвае слабасць сваёй душы, яе грэшнасць. Па кнізе бачна, што галоўная пакута аўтара не ад голада, якім беснаватыя начальнікі катуюць людзей, не ад псіхалагічных катаванняў ды фізічнага здзеку з яго чалавечага цела. Яго самая вялікая пакута і боль у душы ўзнікае тады, калі ён не можа памаліцца Богу. Калі яго душа і цела настолькі знясіленыя, што аўтар адчувае сябе чарвяком. І ўсё ж па кнізе бачна, што аўтар не просты чарвяк, а чарвяк, здольны адрасціць крылы і душу ды захаваць у ёй любоў да Бога. І любоў Дашкевіча да чалавека і Бога дае мажлівасць адрадзіць у іншых чарвякоў крылы, каб наблізіць іх да Творцы. І тое, што такі цуд мажлівы і адбыўся ў пекле, бадай галоўная маральная каштоўнасць кнігі.

Аднак гэта мае высновы. Аўтар не прылічвае сябе да небажыхароў. Ён звычайны малады чалавек, які спачувае старым і нават выступае іх абаронцам, як быццам бы той стары ягоны бацька:

“І што самае дзіўнае, дык тое, што сядзяць гэтыя наваяўленыя барацьбіты з бесчалавечнаю мусарской сістэмай і разважаюць прыблізнага такім чынам: “Ну і падонкі мусары (міліцыянт перацягнуў аднаму з іх, калі нас вадзілі браць кроў) – з людзей здзекуюцца, б’юць іх, прыніжаюць мінімальную чалавечую годнасць”. І тут жа самі, праз некалькі хвілін, пачынаюць абліваць дзеда, каторы панудзіўся падняцца з падлогі і пахадзіць па камеры. “Хлопцы, – кажу я ім, – вы папракаеце міліцыянтаў у бяспраўі і бесчалавечнасці, а самі чым адрозніваецеся ад іх ? Адкуль у чалавека, каторы сам штодзённа церпіць знявагу, хапае сілаў зневажаць іншых ?”  Арыштанты трахан паўціхлі і дзеда болей не краналі”.

А на такую абарону старога ад зграі турэмных садыстаў хлопцу патрэбна мужнасць. Ён праяўляе яе з першых крокаў выпрабавання турэмным пеклам, і дай Бог, каб не страціў яе, не зняверыўся ад здрадаў сяброў-паплечнікаў ў сваім пакручастым жыцці.

Дацэнт філасофіі, кандыдат філасофскіх навук Ул.Падгол

Падзяліцца:

Каментары