Выратаваць!

Выратаваць!

Я ведаю труслівую сутнасць турэмшчыкаў – злодзеяў у пагонах.

Мы пазнаёміліся з Яўгенам Васьковічам напярэдадні кампаніі-2010, калі я прыехаў у ягоны родны Бабруйск.

Ходзячы па заснежаным горадзе мы размаўлялі пра тое, што няма сілаў больш цярпець, што мы занадта шмат дазволілі ворагу. Яўген уразіў мяне сваёй перакананасцю ў перамозе, спакоем і нахняльнай ўсмешкаю. Не скажу, што мы сталіся такімі ўжо сябрукамі, але тое-сёе зрабіць разам паспелі.

Пра тое, што Яўген асуджаны на 7 год я даведаўся ў жодзінскай турме. І найбольш мяне ўразілі апошнія ягоныя словы, якія паўстаюць перада мною заўсёды, калі думаю пра Яўгена. “Жыццё кароткае, а радзіма – вечная!” – сказаў ён атрымоўваючы той жахлівы вырак у 7 год…

Што такое атрымаць 7 год, калі цябе ўзялі ў 20? Што такое правесці ў зоне/турме лепшыя гады жыцця, калі чалавек мог бы атрымаць адукацыю, стварыць сям’ю, заняць сваё пачэснае месца ў дзяржаве?.. У нармальнай дзяржаве. А ў такой варя’цкай, як беларуская, Яўген шукаць месца пад сонцам не жадаў і не жадае. Таму раз за разам і адмаўляецца нешта там падпісваць. Хаця просяць яго ўжо ўсе разам: напішы што заўгодна, але вырвіся з таго пекла!.. Ён жа адказвае ўсім: «Жыццё — кароткае, Бацькаўшчына — вечная!»..

І такая пазіцыя не можа не прыводзіць у шаленства злачынны беларускі рэжым і злачынны рэжым турэмны. Таму кіраўніцтва магілёўскай турмы ўзялося за Яўгена па поўнай. Ці можа гэта сабе хто ўявіць: з 15 месяцаў знаходжання ў “магілёўскай крытай” Яўген узяў 8 месяцаў у ізалятары!

Я аб’езьдзіў кучу турмаў і зонаў, і ніколі, ніколі не сустракаўся з такім беспрэцэндэнтным гвалтам! Ці разумее хто-небудзь, што такое 247 сутак турэмнага ізалятара толькі за апошнія 15 месяцаў? Ці разумее хто-небудзь, што такое турэмны ізалятар? Турэмны ізалятар беларускай турмы – гэта ўзаконены антычалавечы (слова антыгуманны тут гучыць нават смешна!) механізм катавання.

Я, напрыклад, для таго, каб не здохнуць у ізалятары ад холада, быў вымушаны падымацца 5 разоў за ноч на паўгадзінную зарадку: прысядаў, адціскаўся, махаў рукамі – рабіў што толькі можна, каб троху сагрэцца і гадзінку якую, пакуль не астынеш, паспець кімарнуць. Калі я падымаўся 4 разы – гэта лічылася вельмі ўдалаю ноччу. Калі ў такім рэжыме я прасядзеў аднойчы месяц, мне здавалася: яшчэ сутак 10 – і можна выносіць байца. А я ж адседзеў недзе толькі паўгода з першых двух год зонаўскіх матанняў. Яўген жа сядзіць бязвылазна – кожны месяц па 10 – 20 сутак ШІЗА, і наперадзе ў яго яшчэ 4 жахлівыя гады!

На ўсе просьбы агучыць інфармацыю аб катаваннях Яўген адказвае цвёрдымі адмовамі. Ён раз за разам просіць не казаць, што яму забараняюць атрымоўваць незалежныя газеты, што да яго не прапускаюць большасць лістоў, што ён не вылазіць з ізалятараў. Яўген абгрунтоўвае гэта тым, што інфармацыя толькі нашкодзіць.

Свет цеснаваты, а Беларусі – і падаўна. І вось днямі стала мажлівым даведацца ад людзей, каторыя сядзелі разам з Яўгенам, што кіраўніцтва магілёўскай турмы пагражае Яўгену Васьковічу давесці ягоных родных да інфарктнага стану, а яму самому – стварыць невыносныя ўмовы адбыцця пакарання, калі інфармацыя аб здзеках над ім патрапіць у незалежныя СМІ.

Я ведаю труслівую сутнасць турэмшчыкаў – злодзеяў у пагонах – яны будуць датуль здзеквацца над табою і пагражаць табе роднымі, пакуль ты не агучыш гэтую інфармацыю галосна. Злачынцы баяцца адкрытасці, злодзей не мае мажлівасці зладзейнічаць пры святле.

Таму сёння я крычу аб тым, што ў магілёўскай турме №4 катуюць Яўгена Васьковіча! І калі мы ўсе разам не ўздымем свой голас, гэтага мужнага хлопца проста закатаюць у бетон. Начальнік турмы Дзімітраў Аляксандр павінен ведаць, што ягоныя злачынствы не застануцца непакаранымі. Магілёўскія турэмшчыкі павінны чытаць свае прозвішчы ў незалежных СМІ штодня, каб гэтым злачынцам страшна было высунуць на вуліцу свае лычы.

Наша зброя — гэта праўда і галоснасць. Разам мы можам выратаваць Яўгена – гэтага самаахвярнага героя, для каторага жыццё – кароткае, а радзіма – вечная.

Зміцер Дашкевіч, спецыяльна для charter97.org

Падзяліцца:

Каментары

  1. Anatol Starkou (Jan 18, 2014:14:39)Адказаць

    Дашкевіч: “Таму сёння я крычу аб тым, што ў магілёўскай турме №4 катуюць Яўгена Васьковіча!”

    І ўрэшце дакрычышся да пракуратуры, і яна патрабуе ад цябе фактаў, або прыцягне да адказнасці за хлусьню ці паклёп. І ты зноў станеш героям, як стаў ім пасля палітычных дзіцячых гульняў-бойкай за дзень да выбараў-2010 з удзелам вайсковай лапаткі, якая была ў твайго паплечніка.

    Дмитрий — беспредельщик, і я прапаную пад гэтым вуглом гледжання чытаць, ці ўвогуле разумець сказанае ці зробленае ім.

    Дашкевіч: “І вось днямі стала мажлівым даведацца ад людзей, каторыя сядзелі разам з Яўгенам, што кіраўніцтва магілёўскай турмы пагражае Яўгену Васьковічу…”

    Некалі тут на сайце Маладога Фронту я пісаў дзеткам, што палітыка гэта штодзённая вайна. Дык вось на вайне, як на вайне, і ствараць дэзу дзеля сваіх мэтаў праціўніку ніхто не забараняў. Гэта я намякваю на тое, што, ведаючы Дашкевіча (характар ці тэмперамент), праціўнік (лукашызм) мог закінуць яму і такую інфу. Дзеля чаго? Чытайце мой першы абзац.

    Дашкевіч: “Жыццё – кароткае, Бацькаўшчына – вечная!..”

    Якая Бацькаўшчына вечная, Зміцер? Бел-чырвона-белая ці чырвона-зялёная? Ці мо яшчэ якая-небудзь “ідэалагічна-каляровая”? Якая?

    • Вольга (Jan 19, 2014:16:45)Адказаць

      Спадар Старкоў (відаць, добра абазнаны ў палітыцы, дарослы чалавек!), у такім выпадку застаецца патрабаваць ад адміністрацыі калоніі інфармацыі ад стане здароўя, умовах утрыманьня і прычынах знаходжаньня ў ізалятары Яўгена! Галоснасьць — гэта адзіны варыянт! Пакуль некаторыя, і Вы ў тым ліку, будзеце клікаць да “мёртвай цішы” дзеля таго, каб нібы ня сталася горш, мы дазваляем злодзеям рабіць свае справы. Гэтага дапусьціць ні ў якім разе нельга! Баяцца ўжо няма чаго, бо лепш ужо НЯ БУДЗЕ!

      • Anatol Starkou (Jan 19, 2014:17:32)Адказаць

        Дзе гэта вы, Вольга, знайшлі ў маім тэксце заклік да “мёртвай цішы”?
        А ўсхвалення лукашызму, выпадкова, тамака ж не заўважылі? А маіх гэбісцкіх пагонаў?

        Дашкевіч: “Ці разумее хто-небудзь, што такое 247 сутак турэмнага ізалятара толькі за апошнія 15 месяцаў?”

        Я не разумею. Не разумею, чаму ЎЧОРА аб гэтым нельга было КРЫЧАЦЬ каму-небудзь, скажам, пад псеўданімам праз так званыя незалежныя СМІ, а сёння Дашкевічу самае тое, бо “наша зброя – гэта праўда і галоснасць.”

  2. Чэгеварвар (Jan 20, 2014:18:46)Адказаць

    Аб вертухаях.
    Начальніку магілёўскай турмы, які цкуе Яўгена Васьковіча, прысьвячаецца.

    Прачытаў артыкул Зьмітра Дашкевіча «Выратаваць» (http://charter97.org/ru/news/2014/1/18/84168/). Артыкул-крык. Аб тым, што ў 3-м тысячагодзьдзі ў цэнтры Эўропы, — як часта прыгадвае Лукашэнка, — Яўген Васьковіч падвяргаецца катаваньням (у тым ліку катаваньням холадам, якое ў свой час любілі чэкісцкія каты). Страшны, жудасны артыкул. Цяжка паверыць, што такое магчыма ў той час, калі ёсьць інтэрнэт, калі беларусы ўжо не жывуць у зямлянках і рыхтуюцца да прыёму замежнікаў, што наведаюць Чэмпіянат Сьвету па какеі-2014.
    Паведамленьне Юлі Сьцяпанавай — таксама вусьцішны крык: («С Васьковичем происходят жуткие вещи! Над парнем издеваются. Выбивают прошение (аб памілаваньні) немыслимыми способами. Он не сдается. По свидетельствам людей, которые пересекались с Евгением в млс — очень часто раздаётся его громкий, пронзительный крик, со словами “не дождётесь”!!! Ну сидит человек… вы его изолировали — что вы ещё хотите????????? Звери… нет слов.»)

    Істоты са схільнасьцямі катаў небязьпечныя для кожнага грамадзтва. Асаблівую шкоду яны прыносяць у той дзяржаве, якая дае ім магчымасьць рабіць свае вычварэнствы таемна, натхняючыся беспакаранасьцю на наступныя, больш збачэнскія ўчынкі.
    Апраўдваючыся, мусіць, тым, «каб выжыць». Памятаеце, ў салжаніцынскім «Архіпелагу..» зэкі-крымінальнікі жылі паводле жывёльнага закону «здохні ты сёньня, а я – заўтра!»?
    Вертухаі жывуць нават не паводле гэтага закону – ім не трэба адбіраць ежу ў астатніх зьняволеных, каб самім не сканаць з галадухі. Ім ня трэба зьдзіраць з кагосьці адзеньне, каб ня зьмерзнуць ад холаду. У іх няма патрэбы выганяць кагосьці з цёплага турэмнага кута, каб заняць яго самому дзеля выжываньня. Але яны ТАК ЖЫВУЦЬ! Ці не парадокс?
    Чым-жа яны кіруюцца, якія думкі віруюць у іхных галовах?
    Пэўне-ж, ёсьць у іх і сябры, і сроднікі, якім таксама прыходзілі ў голаў гэтыя пытаньні. Мусіць, яны задаюцць вертухаям гэтыя «цікавыя» пытаньнейкі дыяпазонам ад «а ці ня сорамна?..» да «а ці ня страшна?».
    Пэўне-ж, адказ шматлікім сябрам ды сроднікам «каб выжыць» не задаволіць людзей думаючых (чаму – пісаў вышэй). Пэўне-ж, у адэкватнага чалавека знойдзецца й адказ на адваротнае пытаньне «А ты, штоле, цуко, маю сям’ю карміць будзеш?!»
    Дык чым-жа насамрэч кіруецца гэтая навалач? Чым напакаваныя гэтыя галовы? Якім брудам залітыя іхныя душы, што нават законы прыроды яны абвяргаюць сваім існаваньнем?
    Каб адказаць, паглядзім, як у жывёлак.
    «Драч драчу не дзярэ аччу», «Гад гада не джаліць», «Вужака вужаку не джаліць», «Крук крука за чуб не бярэ», «Воўк ваўка нідзе яшчэ не з’еў».
    Ані драч, ані гад, ані вужака, ані крук, ані воўк – жывёльны сьвет ведае, што для самазахаваньня РОДУ нельга забіваць адзін аднаго.
    Дык як назваць тых, хто катуе, цкуе ды забівае на сябе падобнага?
    У беларускай мове ёсьць вельмі трапнае слова. Слова, якое сьведчыць, што істота, знешне падобная на чалавечую, ВЫраклася ЛЮДзкіх прынцыпаў суіснаваньня і зьняпраўджвае нават жывёльныя прынцыпы самазахаваньня. Карачей кажучы, — ВЫЛЮДАК. Абвяргальнік людзкага, чалавечага – павагі, годнасці, уласнага гонару.
    У вылюдкаў адсутнічае разуменьне таго, што за іхныя ўчынкі будзе адказваць ягоны РОД. Вылюдак кіруецца не законамі прыроды (а пра ЛЮДзкія я ўжо маўчу), а нечым іншым. Прычым нечым такім, што выціскае зь яго чалавечую прыроду, закладзеную шматтысячнай гісторыяй існаваньня чалавецтва – закон захаваньня роду.

    Дык што-ж гэта зрабілася з чалавекам? Чым-жа зьнішчана ў ім ЛЮДзкасьць, чаму ён перастаў разумець тое, што разумеюць нават жывёлы? Хто выціснуў зь з душаў гэтых двуногіх збачэнцаў гээтае разуменьне?
    С-А-М-І !!! Аніяк інакш. Яны добраахвотна зладзілі над сабою гэтую апэрацыю па выняцьцю з сябе людзкага, чалавечага. Прыгадайма-ж, што для ўласнага існаваньня ім не абавязкова катаваць, пазбаўляць, адбіраць. Яны самі зрабілі над сабой гэты гвалт – дабраахвотна. З розных прычынаў: адзін проста ад баязлівасьці, другі — ад адсутнасьці глуздаў, трэці – ад зьвярыных патрэбаў.
    Але аніводзін – ад мужнасьці, розуму, ці міласэрнасьці. А толькі ад уласнага ВЫрачэньня агульнапрынятых грамадзтвам правілаў суіснаваньня.

    Дык хто даў ім такую магчымасьць? Хто ня толькі пакрывае іхныя ўчынкі, але й плоціць ім за гэта грошы і нават уласнаручна навешвае на грудзі розныя мэдалькі, дае новыя званьні. Як так атрымліваецца, што ім даюць усе гэтыя цацкі за тое, за што здоровае грамадзтва пазбаўляе волі, а многія культуры – жыцьця?
    Як назваць уладу, якая заахвочвае ў чалавеку ВЫкрэсьліваньне ЛЮДзкасьці зь сябе?
    «Улада ВЫЛЮДКАЎ» — менавіта такім чынам яна сьведчыць аб сабе, заахвочваючы збачэнцаў-катаў ды набліжаючы іх да сябе.
    Цяпер іхны час.

    І хай іхныя мацеры ведаюць, што нарадзілі вылюдкаў. А людзі (суседзі, знаёмыя, сроднікі) падаюць ім руку, бо зараз час вылюдкаў.

    Хай іхныя жонкі ведаюць, сто сьпяць з вылюдкамі. І людзі не плююць ім усьлед, — як гэта рабілі раней, — толькі таму, што цяпер час вылюдкаў.

    Хай іхныя дзеці ведаюць, што яны народжаныя ад вылюдкаў.

    Зьвяртаюся да вас, мацеры, жонкі ды дзеці, бо да зварот да вылюдка ў час, калі вылюдкі пануюць, ня мае сэнсу.
    Прыйдзе час, калі вы даведаецеся аб гэтым. І стане горка ды больна. Гэта ня людзі будуць вас караць – гэта вашыя вылюдкі абралі шлях ВЫрачэньня ЛЮДзкага, самі абралі шлях руйнаваньня ўласнага РОДУ, а значыць, і вас. Забівая Васьковіча ды іншых патрыётаў Беларусі, ЯНЫ ЗАБІВАЮЦЬ ВАС.
    І, калі гэты час пройдзе, пляваць будуць ужо усьлед ВАМ. Бо гэта з вашае маўклівае згоды вашыя вылюдкі катавалі і забівалі. Гэта вы карысталіся плёнам (грашыма, маёмасьцю і г.д.), які вылюдкі атрымлівалі за катаваньні ды забойствы. Гэта ВЫ сваёй абыякавасьцю падтрымлівалі тыя зьдзекі над людзьмі, а, значыць, і АДКАЗВАЦЬМЕЦЕ ВЫ.

    Мне хацелася-б верыць, што ваш сын, муж і бацька – начальнік Магілёўскай турмы Дзімітраў Аляксандр – ня ведае пра тое, што ягоныя падначаленыя паводзяцца па-скоцку, павольна забіваючы Яўгена. Мне хацелася-б верыць, што ён не датычны да гэтых дзеяньняў, якія абражаюць чалавечую годнасьць.
    Бо ў іншым выпадку мне вас шкада – вы жывеце з вылюдкам.