Выратуем маладое пакаленьне: Наста Кувіла

Выратуем маладое пакаленьне: Наста Кувіла

Маленькай Насьці для таго, каб жыць дома неабходны апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Насьценька нарадзілася 9 красавіка 2010 г. У 2 месяцы дактары-генэтыкі паставілі дзяўчынцы страшны дыягназ — спінальная аміатрафія Верніка-Гофмана. Пры гэтай хваробе паміраюць маторныя нэйроны, што дасылаюць сыгналы ў мышцы. У выніку, цягліцы атрафіруюцца па меры прагрэсаваньня хваробы.

Сёньня Насьці ўжо 10 месяцаў, але яна не трымае галаву, не сядзіць, ня можа рухаць нагамі. Яе ручкі зь цяжкасьці і толькі на кароткі час могуць утрымліваць лёгкую цацку. У выніку перанесенай у шпіталі пнеўманіі дзяўчынка трапіла на апарат штучнай вентыляцыі лёгкі. Толькі нядаўна яе зьнялі з гэтага апарата, але дыхаць ёй па-ранейшаму цяжка з-за слабасьці міжрэбравых мышцаў.

У выніку захворваньня ў Насьці сталая адышка, тахікардыя, высокі ціск. Дзяўчынка ня можа адкашляцца, з-за гэта дактары вымушаны былі паставіць трахеаостому. Стан Насьценікі пагаршаецца Дактары кажуць, што яна кіслародазалежная і ня можа жыць без падарчы кіслароду ў лёгкія. У любую хвіліну існуе небясьпека пагаршэньня і калі пад рукою ня будзе апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх (па-расейску — ИВЛ), дзяўчынка рызыкуе памерці. Каб мець магчымасьць жыць дома, у коле сямьі з сваімі двума брацікамі, а не знаходзіцца заўсёды ў рэанімацыі бальніцы, Насьці патрэбны партатыўны апарат вентыляцыі лёгкіх, каторы каштуе 16 000 эўра.

Зьвяртаемся да ўсіх, хто можа аказаць дапамогу ў набыцьці гэтага апарата — дапамажыце сямьі быць разам дома.

Для збору грошаў маці дзяўчынкі адкрыда дабрачынны рахунак

У графе прызначэньне плацяжу пазначыць: Дабрачыннае ахвяраваньне для Кувіла Алены Мікалаеўны для набыцьця апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх дачцы Кувіла Анастасіі Вячаславаўны. Для залічэньня на рахунак № 000007 у адзьдзяленьні № 293 філіяла 511 АСБ «Беларусбанк»

Рэквізыты для перавода грошаў у беларускіх рублях:

Атрымальнік: ААТ “АСБ Беларусбанк”: філіял 511, УНП 100349858.
Банк атрымальнік: філіял 511 ААТ «АСБ Беларусбанк», МФО 153001815 г. Мінск

Рахунак № 6100008151125

Падзяліцца:

Каментары