Фільм «Вышэй за неба» выкладзены ў Сеціва

Фільм «Вышэй за неба» выкладзены ў Сеціва

Паміж аўтарамі першага моладзевага сэрыялу «Вышэй за неба» і яго фундадарамі з ПРААН адбыўся канфлікт і стваральнікі заклікаюць ратаваць «забаронены» фільм. Відаць, каб выклікаць цікавасьць у беларуса, прадукт мусіць быць кімсьці забаронены.

Так і зьяўляюцца забароненыя ідэалягічным ўпраўленьнем Адміністрацыі прэзыдэнта музычныя гурты, не дазволеныя цэнзураю раманы і кнігі, вось нарэшце прэзэнтаваны забаронены чыноўнікамі з ААН беларускі фільм.

«Sos! Сябры! Фільм «Вышэй за неба» выйшаў у Сеціва. Яго паспрабуюць выдаліць і зьнішчыць, але яго трэба ратаваць!» — у сацыяльных сетках зьяўляюцца падобныя заклікі з просьбаю ратаваць фільм і далучацца да перапосту інфармацыі, распаўсюду спасылак на ютуб і раздачаў у торэнтах.

«Вышэй за неба” – першае ў гісторыі кіно забароненае чыноўнікамі ААН. “Выше неба” — сумленнае кіно пра беларускую моладзь,» — паведамляецца ў кароткім апісаньні кіно ў сац.сетках .

Поўная аўтарская вэрсія фільму, зробленага паводле матэрыялу сэрыяла, выкладзеная адразу на Youtube і на торэнт-сайтах. Апісаньне фільму і трэйлер зьявіліся таксама на КінаПошуку. Спампаваць фільм можна на rutracker.org у высокай якасьці HDTV 1080i (5.63 GB) і сярэдняй HDTVRip-AVC (1.93 GB).

Ці далучацца да закліку аўтараў распаўсюджваць інфармацыю пра забаронены фільм, вырашаць вам, шаноўныя чытачы. А ўласнае меркаваньне пра кіно можаце пакінуць у камэнтарох на нашым сайце.

Падзяліцца:

Каментары