Вышкал разам з МФ

Вышкал разам з МФ

«Малады Фронт» сумесна з Моладзевым Нацыяналістычным Кангрэсам запрашае моладзь ў спартова-патрыятычны лагер «Адвага-2014».

Больш за дзесяць гадоў Моладзевы Нацыяналістычны Кангрэс арганізуе выхаваўчыя лагеры для моладзі, актуальныя з патрэбамі часу. Упершыню да правядзення лагера далучаецца «Малады Фронт». Апошнія падзеі ва Украіне прымусілі па-новаму падысці да праграмы цяперашняга лагера. У прыватнасці, акцэнты «Адвагi-2014» будуць ставіцца не толькі на выхаванні патрыятычнай і грамадска-актыўнай моладзі, але і на базавай ваеннай падрыхтоўцы ўдзельнікаў лагера.

Адвага – гэта спосаб змяніць сябе і перамагчы свае слабасці, выхаваць сваю волю, характар ​​і навучыцца перамагаць. Дзе? Блізу Палтавы. Калі? З 20 па 30 ліпеня 2014 года. Як? Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету ўдзельніка і выканаць умовы ўдзелу. Таму «Адвага-2014» – гэта: – элементы ваеннай падрыхтоўкі (дзеянні пры нападзе, абарона месца і г.д.); – Фізічная загартоўка і спартовыя спаборніцтвы (рэгбі, бокс, страйкбол); – Сустрэчы з вядучымі спецыялістамі, гісторыкамі, грамадскімі актывістамі, ваеннымі, журналістамі); – Практычнае прымяненне ведаў, атрыманых на лекцыях (палявая гульня, рейндж-кідок, турыстычнае спаборніцтвы з паласой перашкод, страйкбол); – Вечары ля вогнішча (прагляд фільмаў, спевы з ўкраінскімі музыкамі, забаўкі); – Дысцыпліна (ранішнія зарадкi, чаргаванне ў лагеры, выразны распарадак дня). Прымаюцца беларусы ва ўзросце ад 16 да 26 гадоў. Арганізацыйны ўзнос – 100 грн. Важнай асаблівасцю «Адвагi» яўляецца строгая дысцыпліна, якую павінен выконваць кожны ўдзельнік лагера. Алкаголь і курэнне тут строга забаронена.

Запоўнiць анкету можна на http://mnk.org.ua/vidvaga

Каардынацыяй у Беларусi займаецца «Малады Фронт». Пытаннi дасылаць на press.mfront@gmail.com.

Падзяліцца:

Каментары