Вызвалены Мікола Дземідзенка

Вызвалены Мікола Дземідзенка

Намесьнік старшыні МФ Мікола Дземідзенка вызваліўся 19 жніўня пасьля 17-суткавага арышту.

Юнак выйшаў на волю ў Дрыбіне. Яго сустрэлі паплечнікі й ужо вечарам маладафронтаўцы былі ў Менску.

Мікола — апошні асуджаны на суткі за пікет у падтрымку Зьмітра Дашкевіча, які адбыўся ў Горках 2 жніўня. Намесьніку старшыні МФ 3 жніўня прысудзілі па двум пратаколам (“несанкцыянаванае мерапрыемства”, “непадпарадкаваньне міліцыі”) — 17 сутак адміністрацыйнага арышту.

2 жніўня маладафронтаўцы правялі пікет ля сьценаў горацкай калёніі, дзе сядзіць зьняволены лідэр МФ Зьміцер Дашкевіч. Актывісты патрабавалі ўсяго толькі дазволіць для Зьмітра Дашкевіча сустрэчу з адвакатам — ажыцьцявіць выкананьне законнага права на абарону. 14 удзельнікаў пікета былі пакараны адміністрацыйнымі арыштамі. Затрыманы Мікола Дземідзенка адбываў пакараньне ў Дрыбіне, што каля Горак.

Як гэта было:

Падзяліцца:

Каментары