Пасьля 10 сутак вызвалены Раман Васільеў!

Пасьля 10 сутак вызвалены Раман Васільеў!

Нечакана аб 11-ай раніцы 18 жніўня пасьля адміністрацыйнага аршыту вызвалены маладафронтавец Раман Васільеў. Цяпер юнак у Горках

Паплечнікі чакалі вызваленьня Рамана 19 жніўня, як было абвешчана на судовым паседжаньні.  “У судзе казалі, што мае суткі да суду не залічваюцца, аднак у пастанове напісалі, што залічваюцца,” — апавядае Раман Васільеў.

Раман Васільеў асуджаны 9 жніўня за пікет у падтрымку Зьмітра Дашкевіча, які адбыўся ў Горках 2 жніўня. Юнак адседзеў да суду 3 жніўня адзін дзень, пасьля хлопца адпусьцілі дахаты, бо ён запатрабаваў адваката й суд перанесьлі.

“Нам паведамілі, што Рамана могуць вызваліць 18 жніўня, але пасля адміністрацыя ізалятара абвергнула гэтую інфармацыю й сказала пра 19 чысло. Казалі, што яны не перазлічваюць суткі,” — апавядае Тацяна Шапуцька, каторая была асуджана 3 жніўня за той жа пікет у падтрымку Зьмітра Дашкевіча.

Прэс-служба МФ: — Віншуем, Раман, з вызваленьнем! Як сам?
Раман Васільеў: — Супер! Цудоўна.
МФ: —- Можаш распавесьці як прайшлі суткі?
Раман: — Ды няма чаго казаць. Суткі ёсьць суткі. Нармальна ўсё.

Нагадаем, заўтра 19 жніўня ў Дрыбіне вызваліцца апошні асуджаны за пікет у падтрымку Зьмітра Дашкевіча — Мікола Дземідзенка. Маладафронтавец атрымаў 17 сутак арышту.

Падзяліцца:

Каментары