Вызваліцца ад савецкасці

Вызваліцца ад савецкасці

У свеце знаходзiцца ўсяго некалькі краін, якіяспалучаюць святыні і помнікі Леніну, крыж Хрыста іпяціканцовыя зоркі. Прыглядаючыся таксама да савецкай спадчыны ў нашым грамадстве, узнікае пытанне: ці мы таксама належым да такіх краінаў?

Здаецца, некаторыя беларускія хрысціяне незаўважаюць, што насупраць дзвярэй іх святыняў у многіхкутках Беларусі стаяць помнікі Леніну. Ці можа вернік не жадаюць іх заўважаць? Але леніны ж стаяць, назіраюць. І радуюцца, што іх дзесьці столькі, колькі храмаў на Беларусі.

Натуральна, што нашая савецкасць — гэта ня толькі помнікі ці назвы вуліцаў. Гэта таксама псіхалогія грамадства, у якой крыюцца першапрычыны нашых праблем, пра якія нагадваў у звароце Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Менавіта савецкасць – адна з галоўных прычын сённяшняга крызісу. І менавіта гэтай савецкасці і варта пазбавіцца, каб да гэтых праблемаў не вяртацца. Таму каталікам і прадстаўнікам іншых канфесій на Беларусі варта было б адным са сваіх прыярытэтаў у грамадскай сферы зрабіць менавіта вызваленне ад савецкасці. Бо савецкасць — гэта і ёсць праява бездухоўнасці і адмаўленне святога. Савецкасць — гэта безыніцыятыўнасць і нявер’е ў сябе, як чалавека. Савецкасць – гэта калі вернікі ўспрымаюць хрысьціянскае сьвята, як прычыну для п’янства. Многія з іх могуць гэтага не разумець. Але калі вернікі ня бачаць, то расплюшчыць ім вочы – гэта заданне пастыраў.

Развжаючы над драматычнымі ўплывамі савецкасці на хрысціянства, варта ўзгадаць, як у1970-ыя ў Лацінскай Амерыцы была моцна распаўсюджаная т.зв. “тэалогія вызвалення”, пабудаванаяна сумяшчэнні марксізму і каталіцкай веры. Канец ёй палажыў у 1979 годзе благаслаўлёны папа Ян Павел ІІ. У часе пілігрымкі ў Мексіку ён афіцыйна асудзіў “тэалогію вызвалення”, такім чынам спыніўшы гэтае небяспечнае непаразуменне. Калі ж надыдзе канец нашага непаразумення з савецкасцю ў хрысціянскім асяроддзі?

Гісторыя падказвае, што дэсаветызавацца нашаму грамадству прыйдзецца. Ня сёньня, дык заўтра. Але справа ў тым, ці будзе наступнае пакаленне хрысціянскай моладзі завязваць савецкія чырвоныя гальштукі, ці можа мы сёньня пастараемся гэта спыніць?

Рыгор Астапеня, http://astapenia.saligorsk.org/

Падзяліцца:

Каментары

  1. Frontavec (Oct 08, 2011:04:58)Адказаць

    Я купил журнал “Корея” — там тоже хорошо, там товарищ Ким Ир Сен, там то же что у нас. Все идет по плану