Вызваленне палітвязня Парфянкова чакаецца сёння аб 11-й гадзіне

Вызваленне палітвязня Парфянкова чакаецца сёння аб 11-й гадзіне

Ля выхаду з Баранавіцкай турмы яго будуць сустракаць праваабаронцы й сябры.

Магчыма, Парфянкоў не выйдзе з дзвярэй турмы адразу па вызваленні.

Нагадаем, за акцыю 19 снежня 2010 года Парфянкоў быў асуджаны на 4 гады калоніі строгага рэжыму. Адбываў пакаранне ў калоніі ў Оршы. 11 жніўня 2011 года памілаваны Лукашэнкам і вызвалены.

Але 29 траўня 2012 года Парфянкова асудзілі за парушэнне ўмоваў прэвентыўнага нагляду. Падставай для гэтага стаў яго ўдзел у грамадска-палітычным жыцці. 24 ліпеня Мінскі гарадскі суд не задаволіў касацыйную скаргу Парфянкова на прысуд аб арышце на 6 месяцаў. 9 жніўня Васіль Парфянкоў быў ізноў узяты пад варту. Ён адбывае пакаранне ў калоніі ў Баранавічах.

euroradio.fm

Падзяліцца:

Каментары