Вызвалены Міхась Мускі й Алесь Макаеў (дадалося фота)

Вызвалены Міхась Мускі й Алесь Макаеў (дадалося фота)

Cёньня ўвечары адбылася сустрэча грамадскіх актывістаў, у тым ліку маладафронтаўцаў, што былі асуджаныя за малітву й зьнічкі ў гадавіну апошніх прэзідэнцкіх “выбараў”, якія, як вядома, скончыліся брутальным разгонам дэманстрацыі шматтысячнага натоўпу неабыякавых грамадзянаў нашай краіны.

На волю сёньня выйшлі: лідэр прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў, маладафронтавец Міхась Мускі й яшчэ трое пакараных адміністратыўнымі арыштамі ў 10 сутак пасьля падзей 19 сьнежня ля Чырвонага Касьцёлу. Вызваленых сустракалі воклічамі “Жыве Беларусь!” і “Слава героям!”, а таксама навагоднімі падарункамі й прысмакамі каля 15 чалавек, сярод якіх былі й тыя, што атрымалі меншыя адміністратыўныя арышты за 19 чысло ці штрафы. Вызваленыя падзякавалі ўсім за перадачы й цёплую сустрэчу, а таксама распавялі, што былыя палітвязьні Васіль Парфянкоў і Ўладзімір Яроменак, якія працягваюць адбываць свае “суткі” ў ізалятары на Акрэсьціна, трымаюць галадоўку ў знак пратэсту супраць незаконнага й беспадстаўнага іх затрыманьня 19 сьнежня гэтага году.

Падзяліцца:

Каментары