Вызвалены Павал Сяргей распавёў падрабязнасьці арышту

Вызвалены Павал Сяргей распавёў падрабязнасьці арышту

Позна ўвечары 21 траўня пасьля 5-суткавага арышту вызваліўся зь ізалятару маладафронтавец Павал Сяргей.

Нягледзячы на позьні час, сустракаць юнака да сьценаў ізалятара па завулку Акрэсьціна падыйшлі сябры з Маладога Фронту і царквы.

Павал мае бадзёры настрой; кажа, 5 сутак ён чытаў кнігі і жартуе, маўляў, дні арышту прайшлі, нібы ў санаторыі.

Юнак распавёў, што ў ноч арышту (з 15 на 16 траўня) міліцыянты чакалі яго каля пад’езду кватэры. Аднак маладафронтавец быў вымушаны залезьці ў кватэру праз вакно — так сталася, што ключы ад хаты былі ў Уладзімера Яроменка, якога затрымалі на некалькі гадзін раней. Нагадаем, ключы ад кватэры таксама былі ў міліцыянтаў, якія самі адчынілі імі дзьверы, каб забраць Уладзімера.

Калі Павал запаліў сьвятло ў кватэры, мянты пачалі ламіцца ў дзьверы.

17 траўня ў судзе Фрунзенскага раёну Менску Паўлу Сяргею вынесла прысуд паводле арыткула 17.1 судзьдзя Наталля Каробіна. Тады ж, з міліцэйскага пратаколу, Павал даведаўся ў чым яго вінавацяць паскудныя міліцыянты — нібыта ён быў ня выцягнуты безпадстаўна з хаты, а брыдка лаяўся на прыпынку каля свайго дома.

Павал Сяргей, Акрэсьціна 21.05.2012, перад вызваленьнем
Павал Сяргей, Акрэсьціна 21.05.2012, перад вызваленьнем

Падзяліцца:

Каментары