Вызвалены ўсе асуджаныя палітвязні, у тым ліку Статкевіч, Васьковіч і Рубцоў

Вызвалены ўсе асуджаныя палітвязні, у тым ліку Статкевіч, Васьковіч і Рубцоў

Аляксандр Лукашэнка памілаваў Мікалая Статкевіча, Юрыя Рубцова і іншых палітвязняў. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.
«Зыходзячы з прынцыпу гуманізму, прэзідэнт Беларусі сёння прыняў рашэнне аб памілаванні і вызваленні з месцаў пазбаўлення волі Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Мікалая Статкевіча, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенку, Юрыя Рубцова», — гаворыцца ў паведамленні.

Мікола Статкевіч

Гэта адзіны экс-кандыдат у прэзідэнты, які трапіў у турму і не пагадзіўся напісаць прашэнне аб памілаванні.

У дзень выбараў па заканчэнні акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці ў Мінску, жорстка разагнанай спецназам, Статкевіча затрымалі. У СІЗА КДБ ён адмовіўся ад дачы паказанняў і абвясціў галадоўку, спыніўшы яе толькі праз 23 дні. У віну Статкевічу паставілі арганізацыю масавых беспарадкаў. У судзе сваёй віны ён не прызнаў, заявіўшы, што не давярае не каму-небудзь з складу суда персанальна, а ўсёй беларускай судовай сістэме ў прынцыпе, паколькі яна несамастойная ў сваіх рашэннях.

26 мая 2011 года Статкевіча асудзілі на шэсць гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. 12 студзені 2012 рашэннем суда ўмовы адбыцця пакарання змянілі на больш жорсткія, і яго перавялі са Шклоўскай калоніі ў турму №4 Магілёва.

Гэта не першы тэрмін, які адбывае Статкевіч. У 2004 годзе пасля выбараў у парламент і рэферэндуму, які адмяняў абмежаванні на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў, Статкевіч узначаліў акцыю пратэсту. За што больш за два гады правёў на «хіміі».

На волю Статкевіч павінен быў выйсці 20 снежня 2016 года.

Мікалай Дзядок

dziadok150225Мікалая Дзядка асудзілі па справе анархістаў. Яго затрымалі ў якасці падазраванага ў нападзе на амбасаду Расіі. Аднак, амаль праз тры тыдні, праведзеныя ім пад арыштам, яму прад’явілі абвінавачванне… ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі каля Генштаба Беларусі.

Падчас суду Дзядок заявіў пра ціск з боку следства, пагрозах павялічыць турэмны тэрмін, зрабіць больш жорсткімі ўмовы ўтрымання.

Суд прысудзіў Дзядка да 4,5 года калоніі па абвінавачванні ў хуліганстве. Ён адбывае пакаранне ў Магілёўскай калоніі №4.

Асуджанаму анархісту некалькі разоў прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні, але ён адмовіўся.

Дзядку 26 гадоў. Ён нарадзіўся ў Брагіне Гомельскай вобласці. Скончыў юрыдычны каледж БДУ, падчас затрымання вучыўся на 2 курсе завочнага аддзялення Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільні па спецыяльнасці «Паліталогія і еўрапейскія даследаванні».

Яўген Васьковіч

jaugen_vaskovich-ks3saБабруйскага журналіста Яўгена Васьковіча затрымалі ў студзені 2011 года ў Магілёве. Ён прыехаў здаваць сэсію ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Аркадзя Куляшова. Напярэдадні журналіст удзельнічаў у несанкцыянаваным пікеце салідарнасці з палітвязнямі. Да гэтага адбыў 12 сутак арышту ў Мінску за «Плошчу—2010».

Васьковіча затрымалі па падазрэнні ў спробе падпалу будынка КДБ у Бабруйску з дапамогай бутэлек з запальнай сумессю ў кастрычніку 2010 года. Разам з ім на лаве падсудных апынуліся Арцём Пракапенка і Павел Сырамалотаў. Урон будынку КДБ склаў на той момант каля $80.

Падчас суду Васьковіч сказаў, што лічыць сваім абавязкам – абараняць нацыянальныя беларускія каштоўнасці, скончыў выступ словамі «Жыве Беларусь!».

Васьковіч атрымаў сем гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пакаранне адбываў у Магілёўскай турме №4.

На волю Васьковіч павінен выйсці 17 студзеня 2018.

Ігар Аліневіч

olinevich1210Ігара Аліневіча асудзілі па справе анархістаў у 2011 годзе на восем гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У віну яму паставілі ў віну закідванне бутэлькамі з запальнай сумессю тэрыторыі амбасады Расеі ў ноч з 30 на 31 жніўня 2010 года, удзел у акцыі каля Генштаба ўзброеных сіл Беларусі 19 верасня 2009 году, закідванне фаерамі казіно «Шангры Ла» і будынка Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, спробы падпалу аддзяленняў «Беларусбанка» і банка «Масква – Мінск», напад на Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна 6 верасня 2010 года.

У судзе ад анархісцкіх поглядаў Аліневіч не адмовіўся, але сваёй віны не прызнаў. Заявіў, што ўдзельнічаў у антываеннай акцыі каля будынка Генштаба Беларусі, але кожны беларус мае права на свабоду сходаў і мірных шэсцяў. Ён жа спрабаваў выказаць сваё стаўленне да таго, што ў час крызісу, калі насельніцтву Беларусі зрэзалі заробкі і адпраўлялі якія працуюць у вымушаныя адпачынкі, Мінабароны праводзіла маштабныя і дарагія вайсковыя вучэнні.

Падчас зняволення Аліневіч напісаў кнігу ў выглядзе дзённіка зняволенага «Еду ў Магадан». У ёй апісаў, як хаваўся ў Маскве, дзе яго выкралі людзі, якія прадставіліся супрацоўнікамі ФСБ. Хоць па дакументах Аліневіча затрымалі ў Дубровенскім раёне.

Аліневічу 31 год. Нарадзіўся ў Мінску, скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Са школы цікавіўся гісторыяй анархістычнага руху.

На волю Аліневіч павінен выйсці 29 лістапада 2018 года.

Арцём Пракапенка

prakapienka150417-1cbjtАрцёма Пракапенку затрымалі па той жа справе, што і Яўгена Васьковіча — па падазрэнні ў спробе падпалу будынка КДБ у Бабруйску з дапамогай кінутых бутэлек з запальнай сумессю ў кастрычніку 2010 года.

На той момант Арцём быў студэнтам філіяла Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта ў Бабруйску.

У судзе Пракапенка, па дадзеных palitviazni.info, заявіў, што раскайваецца. Яго прысудзілі да сямі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Пракапенку 24 гады. Ён нарадзіўся ў Гродне. Прытрымліваецца анархісцкіх поглядаў.

На волю Пракапенка павінен выйсці 17 студзені 2018 года.

Юрый Рубцоў

rubcou_juryj150527-sz6uwУ кастрычніку 2014 года Юрый Рубцоў быў асуджаны паводле артыкула «абраза суддзі або народнага засядацеля». Суд Цэнтральнага раёна Менска прысудзіў яго да 1,5 года абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

Новая справа ў дачыненні да гомельскага актывіста была заведзеная ў сакавіку сёлета паводле артыкула «ўхіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі» пасля таго, як палітвязень адмовіўся ад працы з заробкам ніжэй за $600 (паводле афіцыйнай статыстыкі, гэта сярэдні заробак па краіне).

Суд Пружанскага раёна прызнаў Рубцова вінаватым і прысудзіў яго да 2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму з улікам неадбытага тэрміну.

Наша Ніва

Падзяліцца:

Каментары