“Хто здыме сьцяг — будзе забіты да трэцяга калена”

“Хто здыме сьцяг — будзе забіты да трэцяга калена”

Пра адзінкавыя выпадкі вывешваньня нацыянальных сьцягоў раней вымушана была пісаць нават дзяржаўная “Савецкая Беларусь” каб  прапагандаваць чырвона-зялёную ініцыятыву Лукашэнкі.

Калі ў 1996 годзе па лукашэнкаўскім рэфэрэндуме нацыянальная сымболіка Беларусі была заменена на савецкую, пачалася хваля вулічных сымбалічных акцыяў па вывешваньні бел-чырвона-белых сьцягоў. Дзяржаўныя агітатары доўгі час пераконвалі насельніцтва ў “традыцыйнай дзяржаўнасьці” чырвона-зялёнай сымболікі.

“Хто здыме сьцяг — будзе забіты да трэцяга калена”. Такую цыдулку 28 жніўня 1996 года прымацаваў патрыёт бацькаўшчыны да беларускага сьцягу на будынку Дзярновічскага сельсавета. Верагодна, надпіс быў на тарашкевіцы — саўбелка назвала гэта “не шибко граматной надписью”.

Ці ведае Аляксандр Рыгоравіч, што з-за яго ўчынку дзеці Колі таксама атрымаюць праклён?

 

Бел-чырвона-белы сьцяг — беларускіх нацыянальны сьцяг, у 1918 г. — сьцяг Беларускай Народнай Рэспублікі, у 1991—1995 гг. — дзяржаўны сьцяг Беларусі. 14 траўня 1996 г. заменены на чырвона-зялёны на ганебным рэфэрэндуме, каторы праводзіў Лукашэнка.

 

 

Надругательство над государственным флагом 

Неизвестный злоумышленник снял государственный флаг Беларуси со здания Дерновичского сельсовета Верхнедвинского района и на его место повесил бело-красно-белое полотнище.Государственный флаг оказался сожжённым у здания сельсовета в деревне Дерновичи, а на двери строения был оставлен лист бумаги с не шибко граматной надписью: “Кто снимет флаг, тот будет убит до третьего колена”. Для установления личности преступника на место происшествия выехала оперативная группа специалистов УВД и КГБ из областного центра.

“СБ”за 28 жніўня 1996 году 

Падзяліцца:

Каментары