Яднанне для дапамогі затрыманым і збору інфармацыі

Яднанне для дапамогі затрыманым і збору інфармацыі

У сувязі з масавымі затрыманнямі ў Беларусі аднаўляецца грамадская кампанія «Анёл-ахоўнік», закліканая дапамагаць зняволеным і сумесна збіраць інфармацыю пра іх лёс.

Падчас маўклівых акцый пратэсту сотні беларусаў апынуліся за кратамі. Арыштаваныя не толькі ўдзельнікі акцый, але і мноства звычайных мінакоў. На іх месцы мог апынуцца любы з нас.

Структуры МУС і суды хаваюць інфармацыю аб затрыманых. Чалавек проста «знікае», некалькі дзён невядома, дзе ён знаходзіцца.

Важна, каб у такі момант родныя не кідаліся ў жаху, а інфармацыя распаўсюджвалася як мага хутчэй. Важна, каб чалавек не заставаўся ў камеры без самых неабходных для жыцця рэчаў, не адчуваў сябе адзінокім і кінутым. Залежыць гэта ад усіх нас.

Прапануем далучыцца да грамадскай кампаніі «Анёл-ахоўнік». Яна не носіць палітычнага характару, удзельнічаць у ёй могуць людзі любых поглядаў. Галоўнае — жаданне дапамагчы.

Тыя, хто хоча гэта зрабіць, могуць стаць «анёлам-ахоўнікам» каго-небудзь са зняволеных. Для гэтага проста трэба зайсці на сайт help.roh-roh.net, выбраць чалавека са спісу і дапамагаць яму па меры магчымасцяў.

Пакуль на сайце выкладзеныя толькі дадзеныя, атрыманыя ад праваабарончага цэнтра «Вясна». Калі ў вас з’явілася новая інфармацыя пра затрыманых і асуджаных, іх месцазнаходжанне або вынесеныя прысуды, падзяліцеся ёй з астатнімі, унёсшы дадзеныя ў спецыяльную форму ў табліцы.

Сайт дазваляе звязвацца і хутка абменьвацца інфармацыяй з іншымі «анёламі-ахоўнікамі». Гэта вельмі важна.

Многія людзі ўжо дапамагаюць зняволеным, многія хочуць дапамагаць. Але тое, што яны не ведаюць адно пра аднаго, можа ім перашкодзіць.

Напрыклад, чалавеку ў ізалятары часовага ўтрымання можна перадаць толькі адну перадачу ў дзень. Камусьці родныя і сябры прыносяць дзве ці тры — і не могуць іх перадаць. А ў той жа час у суседняй камеры людзі сядзяць без самага неабходнага.

Дзейнічаючы разам, можна пазбегнуць такіх памылак і хутка дапамагчы ЎСІМ затрыманым.

Грамадская кампанія «Анёл-ахоўнік» была арганізаваная пасля разгону акцыі пратэсту ў Мінску 19 снежня 2010 года, калі каля 700 чалавек адначасова апынуліся ў турме. Тады ў аказанні дапамогі зняволеным узялі ўдзел некалькі тысяч беларусаў.

* * *

Патрэбны паўнагадовыя з пашпартамі валанцёры, які могуць перадаваць перадачы на Акрэсціна (з 9 да 17.30). Сваякі арыштаваных не заўсёды могуць у працоўныя дні стаяць у чэргах пад спецпрыёмнікам.

Таксама можна дапамагчы сокамі, сродкамі гігіены, прэсай, кнігамі, транспартам. Тэлефоны валанцёраў, якія каардынуюць працэс там:

+ 375 29 914 36 18 (Velcom), skype daminik-a — Дамініка,

+ 375 29 762 51 12 (МТС), skype smatrycenka — Сяргей,

+ 375 25 673 40 75 (Лайф), skype maxim_chernyavsky — Максім,

+ 375 29 648 08 12 (Velcom), skype soap___bubble — Насця.

+375 29 5554941 Насця.

Сваіх не кідаем!

http://nn.by/
http://fotaczka.livejournal.com

Падзяліцца:

Каментары