Як знутры выглядае турма на Акрэсьціна? (фота)

Як знутры выглядае турма на Акрэсьціна? (фота)

Па вызваленьні яшчэ некалькі дзён размовы пра Акрэсьціна не сыходзяць зь языка кожнага, хто трапляе туды першы раз: “А прыбіральня там такая-та, а сьценкі-та якія”…а якія — не пакажаш, ні фоціка, ні тэлефона з сабою у камеру браць не дазваляюць:(

Маладафронтавец, імя якога ў мэтах бясьпекі мы не пазначаем, паскроб па сусеках і знайшоў фоткі акрэсьцінскай камеры, якія ён зрабіў некалькі год таму падчас школьнай экскурсіі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў. Камера знаходзіцца ў старым корпусе (для пакараных па адміністрацыйнай справе), і ад таго часу ў ім асабліва нічога не зьмянялася.

1. Гэта тая самая прыбіральня, на якую скардзяцца ўсе “сядзельцы”. Самае непрыемнае, што яна знаходзіцца прама насупраць “вочка”, у якое кожныя 5 хв заглядаюць наглядчыкі. Тэарэтычна гэтае “вочка” нельга закрываць, але практычна большасьць дзяўчат затыкае яго паперкаю й хуценька выкарыстоўвае пару вольных хвілінак, пакуль наглядчык з абурэньнем не адчыніць дзьверы, каб высьвятліць, у чым прычына.

Справа бачна г.зв. “сцэна” — месца сну й адпачынку “арыштантаў”. Сцэна драўляная, ні матрасаў, ні бялізны ня выдаецца.

2. Гэта дзьверы ў камеру, зафотканыя са зьнешняга боку. Як бачым, на калідоры значна сьвятлей. У камеры ж кругласуткова гарыць слабая лямпачка — уначы цяжка заснуць, а чытаць няварта — лёгка пасадзіш зрок.

3.Тая самая артапедычная “сцэна”.

4. Сьценкі прадстаўляць асаблівы гонар Акрэсьціна: жоўтыя й шурпатыя. Усе спрабаюць адламаць на памяць кавалачакі, што па-дызайнерску спакусьліва выступаюць са сьцяны, але бязвынікова

5. Тут добра бачна вакенца, ад якога ў камеру паступае сьвятло. Камера, варта зазначыць, з вельмі нізкай стольлю — да вакна можна дацягнцца й зазірнуць у яго. У некаторых камерах столькі настолькі высокаю, што, каб глянуць у вакенца, трэба стаць на батарэю й падцягнуцца на руках. Адпаведна, у такіх камерах значна менш сьвятла.
Экскурсія скончаная:) Глядзіце фоткі!




Падзяліцца:

Каментары