Яўген Васьковіч патрабуе вашай дапамогі!

Яўген Васьковіч патрабуе вашай дапамогі!

17 жніўня на праваабарончым форуме ў Магілёве прысутнічала бабулі палітычназьняволенага актывіста Яўгена Васьковіча.

Бабуля палітвязьня Яўгена Васьковіча прамаўляла падчас сустрэчы праз сьлёзы. Па яе мерканьні ўнук трапіў у турму незаконна. Яна не разумее, за што Яўген асуджаны на такі жудасны тэрмін, яна ў сваю чаргу перадала словы Яўгена, каторы прасіў не выключаць яго з партыі БХД, бо ён заўжды заставаўся сябрам Маладога Фронту й БХД. Яўгену Васьковічу, як і астатнім неабходна падтрымка й дапамога, пра каторую прасіла бабуля Яўгена.

Як раней пісаў у лістах паплечнікам Яўген Васьковіч, “адзінае, аб чым я шчадую — што не далучыў да Маладога Фронту ў Бабруйску новых актывістаў, каторыя жадалі прымаць удзел у грамадзкай дзейнасьці”.

У судзе маладафронтавец Яўген Васьковіч прызнаў факт таго, што ён удзельнічаў у падпале будынку КДБ 16 кастрычніка 2010, заявіўшы, што напад на КДБ зладзіў свядома і не шкадуе аб гэтым. У сваім апошнім слове Васьковіч назваў сябе ліцвінам і дадаў, што яго святы абавязак — абараняць нацыянальныя беларускія каштоўнасці.

Нагадаем, 17 жніўня ў Магілёве адбыўся праваабарончы форуме па праблеме палітвязняў. На сустрэчы гучалі заклікі актывізаваць сярод мясцовых актывістаў дзейнасьць па вызваленьні палітвязьняў мясцовых актывістаў.

Яўген Васьковіч, адрэса калёніі:
213105 г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, п/а Вейна
папраўчая калёнія № 15

Падзяліцца:

Каментары