Зь якога ўзросту можна далучыцца да МФ?

Зь якога ўзросту можна далучыцца да МФ?

Праз форму зваротнай сувязі з такім пытаньнем зьвярнуўся да нас чытач сайту.

З задавальненьнем адказваем:
Паводле статуту (MFront.net >> Дакуманты >> Статут ), сябрам Маладога Фронту можа быць грамадзянін Рэспублікі Беларусь, замежны грамадзянін, ва ўзросьце ад 14 да 31 году, любы, хто прызнае мэты і задачы Маладога Фронту ды спрыяе іх ажыцьцяўленьню.

Па беларускім заканадаўстве, для сяброў грамадзкай арганізацыі (і Маладога Фронту ў тым ліку) ва ўзросьце з 14 па 16 гадоў неабходны дазвол бацькоў.

Плошча 2006. Фотаздымак Юлі Дарашкевіч

Зрэшты, варта зазначыць, што бываюць і выключэньні.
Малады Фронт застаецца моладзевай арганізацыяй (і для гэтага 75% актывістаў мусяць быць ва ўзросьце ад 14 да 31 гадоў), але ганаровым сябрам МФ зьяўляецца таксама былы рэктар БДУ і палітвязень Аляксандр Казулін.

Быў выпадак, калі бацькі самі прывялі ў Малады Фронт на выхаваньне 12-цігадовага хлопчыка :). У такіх выпадках фармальна будучы маладафронтавец пакуль што не зьвяўляецца паўнапраўным сябрам арганізацыі, але ніхто не забараняе яму нефармармальна зносьнічаць зь іншымі актывістамі, вучыцца, пераймаць досьвед і самаўдасканальвацца.

Падзяліцца:

Каментары