З любоўю да Віктара Фёдаравіча

З любоўю да Віктара Фёдаравіча

З такой прапановай выступае Малады Фронт. У сувязі з учорашнімі незваротнымі падзеямі ў Кіеве, калецтвамі і забойтвамі людзей, МФ заклікае грамадзян Беларусі выказваць пратэст.

Па інфармацыі СМІ, 5 чалавек загінула ў сутычках з спецпадраздзяленнямі на вуліцах сталіцы Украіны. Ужо дакладна вядома што сярод загінулых быў і беларус Міхаіл Жызнеўскі. Сітуацыя перайшла рамкі дазволенасці, дзе захоўваць нейтралітэт ужо складана. Мы проста пакінем гэта тут:

Адрасы дыпмісіяў Украіны ў Рэспубліцы Беларусь:
1) 224030, Брэст, вул. Вароўскага 19, тэл. +375162220455;
2) 220002, Мінск, вул. Старавіленская 51, тэл. +375172831989;
3) 230023, Гродна, вул. Замкавая 7.

Дасылайце паштоўкі, пішыце лісты абурэння і пратэсту. Няхай ведаюць — беларусам не пляваць на тое, што адбылося непапраўнае.

meh.ro8540-455x588

Хто сапраўды настроены рашуча і ўсведамляе ўсю адказнасць адэкватна і без дарадцаў — ведае што рабіць. Масса ж грамадзян — можа зрабіць нешта зараз і тут. Сачыце за навінамі і беражыце сабе. Слава Украіне! Жыве Беларусь!

P.S.: у салідарнасці — сіла.

Падзяліцца:

Каментары