З турмы ў войска

З турмы ў войска

Сёньня маладафронтаўцу Міхасю Мускаму судзя Казак прысудзіў яшчэ 5 сутак адміністратыўнага арышту. Пасьля суда маці юнака патэлефанавалі з ваеннага камісарыяту г.Несвіжу і сказалі, каб заўтра яна прынесла рэчы, якія спатрэбяцца хлопцу падчас вайсковай службы.

“Нажаль, самыя горшыя прадчуваньні, якія зьявіліся пасьля таго, як Міхася не выпусьцілі пасьля 15 сутак арышту, спраўдзіліся. Па сутнасьці, усё было прадказальна…” — каментуюць паплечнікі.

Нагадаем, што Міхась Мускі мусіў вызваліцца 11 траўня адбыўшы 15 сутак арышту пасьля “Чарнобыльскага Шляху — 2012”, але зноў апынуўся на Акрэсьціна.

Падзяліцца:

Каментары