“За адмену візаў!”

“За адмену візаў!”

Малады Фронт распачынае кампанію за адмену для беларусаў візаў у Еўрапейскі саюз. 

Асноўным чыннікам кампаніі будзе збор подпісаў пад зваротам у Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза. Маладафронтаўцы плануюць перадаць подпісы напярэдадні саміта Ўсходняга партнёрства, каб 28-29 лістапада тэма адмены візавага рэжыму з Беларуссю была абмеркавана кіраўніцтвам Еўрапейскага саюза.

“Прадстаўнікі Еўрапейскага саюза шматразова заяўлялі і заяўляюць аб тым, што  палітыка ЕС нацэлена перш-наперш на ўцягванне Беларусі ў працэсы еўраінтэграцыі, — гаворыць сустаршыня Маладога Фронту Зміцер Дашкевіч. — Але тым не менш грамадзяне нашай краіны дагэтуль знаходзяцца пад абсурдным візавым бар’ерам. Канешне, мы разумеем, што працэс адмены візаў — няпросты, у ім павінны ўдзельнічаць усе зацікаўленыя бакі. Аднак таксама трэба разумець і тое, што цяперашняе кіраўніцтва Беларусі не зацікаўленае ў адмене візавага рэжыму з Еўрасаюзам. Бо калі беларусы будуць мець мажлівасць свабодна прыехаць у краіны ЕС, беларускаму рэжыму будзе вельмі цяжка працягваць кансерваваць прагу грамадзтва да пераменаў. І таму было б надзвычай глупа чакаць нейкіх рухаў з боку кіраўніцтва Беларусі для адмены візавага бар’еру. 

Калі ж заявы еўрапейскіх чыноўнікаў аб жаданні паспрыяць еўраінтэграцыі Беларусі не пусты гук, мы прапануем самы дзейсны механізм гэтай еўраінтэграцыі — у аднабаковым парадку, насуперак усім працэдурным забабонам адмяніць візавы рэжым для грамадзянаў Беларусі”.

Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі

Вуліца Энгельса, 34A/2, Мінск, 220030, Беларусь

Зварот

eurobelarus_infoПрадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі дзейнічае з 2008 году. За гэты час адносіны Беларусі і ЕС праходзілі праз шэраг няпростых перыядаў і узаемныя прэтэнзіі. Тым ня менш Еўрапейскі саюз неаднаразова заяўляў, што палітыка ягоная ёсьць сяброўская, накіраваная на дапамогу Беларусі, і спрыяючая еўраінтэграцыі нашай краіны.

Таму мы, ніжэй падпісаныя грамадзяне Беларусі, прапануем Еўрапейскаму саюзу дзейсны механізм наладжваньня добрасуседскіх адносінаў паміж ЕС і Рэспублікай Беларусь – прапануем Еўрасаюзу ў аднабаковым парадку адмяніць візавы бар’ер для беларусаў.

Гэты крок ЕС можа стацца самым лепшым сведчаннем сяброўскіх намераў у дачыньненні да Беларусі, як нішто іншае паспрыяць вяртанню нашай краіны ў еўрапейскую сям’ю народаў.

Падзяліцца:

Каментары