За “яйкі ў Леніна” прысуджаюць суткі

За “яйкі ў Леніна” прысуджаюць суткі

За акцыю 7 лістапада маладафронтаўцам прысуджаюць адміністрацыйныя арышты. Актывістаў прызналі вінаватымі ў “хуліганстве” — артыкул 17.1 КоАП.

Раман Васільеў атрымаў 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Павалу Сяргею і Міхаілу Мускаму прысудзілі па 7 сутак арышту.

7 лістапада ў гадавіну бальшавіцкага перавароту трое маладафронтаўцаў з лозунгамі «Спыніць камунізм» і «Камунізм — пад трыбунал» закідалі яйкамі удзельнікаў камуністычнага мітынгу і Леніна на плошчы Незалежнасьці ў Менску.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Communism Attraction (Nov 09, 2011:03:33)Адказаць

    Ну прам атракцыён: садані па камуністам яйкамі і атрымай 10 сутак.