За кратамі здароўе Зьмітра Буланава пагоршылася

За кратамі здароўе Зьмітра Буланава пагоршылася

У турме на Валадарскага Зьміцер Буланаў з-за праблемаў са здароўем ня мог хадзіць — “вострая рэўматычная ліхаманка”.

Аднак меру стрыманьня пальвязьню не зьмянілі. Аб гэтым яшчэ раз нагадала прадстаўнікам дэмакратычнага руху й журналістам палітвязьня Зьмітра Буланава на праваабарончым форуме ў Магілёве 17 жніўня.

Зьмцер Буланаў — бас-гітарыст, грае ў спэцыфічным жанры “Progressive Metal” — спалучэньне мэталу з клясыкай, вельмі складаная музыка, неагрэсіўная і мілагучная. Такі стыль музыкі патрабуе далейшага разьвіцьця і Зьміцер хацеў гэта рабіць. Зьбіраўся паступаць у Інстытут культуры й Інстытут сучасных ведаў. Аднак пабачыў, што там не вучоба па ягонай спэцыяльнасьці, а прафанацыя.

Палітыкай хлопец ніколі не займаўся. Аднак 19 сьнежня 2010 г. атрымаў 10 сутак арышту. Пазьней юнака выклікалі на допыт. Ён настойліва патрабаваў позву. Замест позвы за ім прыехалі канваіры й забралі ў турму — “не прыйшоў сам, значыць вінаваты”.

Зьміцер займеў вялікія праблемы са здароўем у менскай турме па вул. Валадарскага. Юнак нават ня мог стаяць на нагах. Дзякуючы намаганьням маці, да яго прапусьцілі лекараў, каторыя паставілі дыягназ — “вострая рэўматычная ліхаманка”.

У Зьмітра Буланава два разы прасілі напісаць заяву пра памілаваньне. Як адпісаў юнак сваёй нявесьце, “агульную мову з гэтымі людзьмі я не знайшоў”. У просьбе аб памілаваньні Буланаў адмовіў, бо ня лічыць сябе ні ў чым вінаватым.


Дзмітрый Буланаў

213105 г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, п /а Вейна
папраўчая калонія № 15

Падзяліцца:

Каментары