Зачыстка перад Чарнобыльскім шляхам.

Зачыстка перад Чарнобыльскім шляхам.

Сёньня ўдзень актывісту МФ Уладзю Яроменку патэлефанваў участковы інспектар і прапанаваў прыйсьці да яго ў апорны пункт, патлумачыўшы, што ў юнака маюцца не адбытыя 15 сутак.

” Я нават ня ведаю, за што і калі быў асуджаны. Магчыма, гэта вынік судовага паседжаньня за парушэньне прэвентыўнага нагляду, а б якім мне ніхто не паведаміў, як гэта было ўжо раней. Мяркую, што такім чынам супрацоўнікі сілавых структураў нейталізуюць “небясьпечных” моладзевых актывістаў перад Чарнобыльскім шляхам. Ужо адбывае адміністратыўны арышт Павал Вінаградаў, зараз у мяне з’явіліся суткі. Напэўна, гэта не апошнія прэвентыўныя “меры забяспячэньнья правапарадку” перад акцыяй на гадавіну катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Натуральна, што я не магу “бегаць” ад гэтых сутак, бо за ухіленьне ад прэвентыўнага нагляду падугледжана пазбаўеньне волі на тэрмін да двух год, таму участковы не хавае, што я паеду з апорнага пункту ў іалятар на Акрэсьціна, -” каментуе маладафронтавец.

Нагадаем, што 15 сакавіка 2012 года за Уладзем Яроменкам быў усталяваны прэвентыўны нагляд тэрмінам на год. 15 сакавіка 2013 года нагляд быў працягнуты яшчэ на паўгады. Парушэньне нагляду пагражае пазбаўленьнем волі тэрмінам да 1 году.

Падзяліцца:

Каментары