Заяву ад МФ ня хочуць перадаваць Лукашэнку

Заяву ад МФ ня хочуць перадаваць Лукашэнку

Адміністрацыя прэзыдэнту не прыняла заяву ад Маладога Фронту з патрабаваньнем вызваленьня палітычных зьняволеных.

Як паведаміў намесьнік старшыні МФ Мікалай Дземідзенка, у будынку адміністрацыі прэзыдэнта па вул. К.Маркса, 38 ў Менску, заяву ад імя МФ у яго не прынялі.

Зварот Мікалай Дземідзенка прынес 29 верасьня. Яго сустрэў Ламаносаў Ігар Андрэевіч, кіраўнік прыёмнай пры адміністрацыі прэзыдэнта РБ. “Ігар Андрэевіч азнаёміўся са зваротам, я выказаў яму нашу пазыцыю, выкладзеную ў заяве. Але прыняць зварот ён адмовіўся”, — камэнтуе Мікола Дземідзенка.

Спадар Ламаносаў сказаў, што ня можа прыняць заяву ад імя Маладога Фронту, бо ён не зарэгістраваны ў рэспубліцы Беларусь. На заўвагу Дземідзенкі, што гэта зварот ад міжнароднай арганізацыі, зарэгістраванай у Чэхіі, Ігар Андрэевіч паведаміў геніяльную фразу: “калі вы там зарэгістраваныя, туды й зьвяртайцеся”.

Зварот  ў адміністрацыю прэзыдэнта да грамадзяніна Лукашэнкі з патрабаваньнем вызваленьня палітвязьняў ад імя Маладога Фронту Мікалай Дземідзенка накіраваў поштаю.

Падзяліцца:

Каментары